Грамадскі транспарт у Шклове стане цалкам электрычным у гэтым годзе

Для Шклова і Шклоўскага раёна набудуць 15 электробусаў у 2024 годзе.

Грамадскі транспарт у Шклове і Шклоўскім раёне ў хуткім часе пяройдзе цалкам на электрычныя аўтобусы. Шклоў, гэтаксама як і горад Жодзіна ў Мінскай вобласці сталі першымі населенымі пунктамі Беларусі, удзельнікамі пілотнага праекта па пераходу на электратранспарт. 

Рашэнне ўраду пра перавод гарадской транспартнай сістэмы ў Шклове і Жодзіна на электрычнасць было зацверджана летам 2023 года – пісалі mogilev.media. Цяпер жа стала вядома, што для рэалізацыі праекта “Магілёўаблаўтатранс” набудзе ў 2024 годзе 15 электробусаў для Шклова. Яны будуць курсіраваць на трох гарадскіх і 19-ці раённых маршрутах і ў тым ліку хадзіць у Магілёў.

Фота: mogilevnews.by