Гэты дзень у гісторыі: 8 мая

 8 мая 1765 года ўстаноўлена Свята ордэна Святога Станіслава, уведзенага каралём Станіславам Панятоўскім напярэдадні.

8 мая 1791 года ў Расіі ўпершыню выкананы гімн “Гром перамогі, раздавайся!”. Музыку на матыў паланэза напісаў беларус, ураджэнец Прапойска (зараз – Слаўгарад) Осіп Казлоўскі (1757-1831).

8 і 9 мая – Дні памяці і прымірэння. Прысвечаны памяці ахвяр і загінуўшых у Другой сусветнай вайне. Абвешчаны 22 лістапада 2004 г. ГА ААН.

8 мая 1883 года ў фальварку Данілаўка Бабруйскага павету (зараз – Светалагорскі раён) нарадзіўся Сцяпан Некрашэвіч (1883- 1937), адзін з бацькоў-заснавальнікаў сучаснай беларускай дзяржаўнасці, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры, акадэмік, дырэктар Інстытуту мовазнаўства. Рэпрэсаваны.

8 мая 1918 года  выйшаў дэкрет СНК “Аб хабарніцтве”, які прадугледжваў крымінальную адказнасць за хабар.

8 мая 1937 года нарадзіўся Лявон Шыманец (1937-2022), дзеяч беларускай дыяспары ў Францыі, сябра Рады БНР.

8 мая 1942 года ў газеце “Праўда” ўпершыню лядовы шлях у блакадны Ленінград названы “Дарога жыцця”.

8 мая 1943 года савецкія партызаны ўчынілі расправу над жыхарамі в. Налібакі ў аднайсеннай пушчы: забілі 128 чалавек, у тым ліку 3 жанчыны, некалькі падлеткаў і 10-гадовага хлопчыка. Прычына нападу –  супрацоўніцтва вяскоўцаў з польскай Арміяй Краёвай.

8 мая 1945 года ў прадмесці Берліна Карлсхорсце а 22:43 па цэнтральна-еўрапейскаму часу (9 мая, 0:43 па маскоўскаму) быў падпісаны канчатковы Акт аб безумоўнай капітуляцыі Германіі і яе ўзброеных сіл.

8 мая 1949 года на тэрыторыі Трэптаў-парка ў Берліне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка “Воінам Савецкай Арміі, якія загінулі ў баях з фашызмам”. Там пахавана каля 5000 тысяч савецкіх воінаў, у т.л. ураджэнцаў Беларусі.

8 мая 1965 года прыняты Указ ВС СССР па зацвярджэнню Палажэнняы аб ганаровым званні “Горад-Герой”. Брэсцкай крэпасці нададзена званне “Крэпасць-Герой”.

8 мая 1980 года Сусветная арганізацыя здароўя абвесціала аб знішчэнні натуральнай воспы.

8 мая 1993 года ўтворана Таварыства вольных літаратараў. Галоўны каардынатар — Алесь Аркуш (зараз у Польшчы).

8 мая 2005 года памёр Пятро Драчоў (1937-2005), беларускі графік. Сярод янр шматлікіх твораў: “Францыск Скарына трымае экзамэн перад прафэсарамі ў Падуанскі ўнівэрсытэце», панарама «Пажар г. Магілёва ў 1700-1721 гг».

фота: wikipedia.org