5 мая (траўня) – Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў (з 1992 года).
5 мая – Міжнародны дзень акушеркі (з 1992 года). У 1847 годзе ў Магілёве была адчынена ўстанова па падрыхтоўцы павітух, у 1865 г. – павівальная школа.
5 мая – Ляльнік. Славянскае свята Лялі – дачкі Лады.
5 мая 1543 года заключаны шлюб вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Аўнустаз з Альжбетай Габсбург.
5 мая 1581 года ў горадзе Астрог надрукаваны каляндар ураджэнца Беларусі Івана Фёдарава — першы друкаваны каляндар ва Ўсходняй Еўропе. Да кожнага месяца былі надрукаваны вершы беларускага паэта Андрея Рымшы.
5 мая 1819 года нарадзіўся Станіслаў Манюшка (1819-1872), беларускі і польскі кампазітар, дырыжор, адзін з пачынальнікаў беларускай музычнай культуры.
5 мая 1831 года нарадзіўся Уладзіслаў Борзабагаты (1831-1886), паўстанцкі камісар Наваградзкага павету ў 1863 г., удзельнік Парыжскай Камуны, мемуарыст.
5 мая 1846 года нарадзіўся пісьменнік, Нобелеўскі лаўрэат, нашчадак выхадцаў з Беларусі Генрык Сянкевіч (1846-1916). Усяго маем 21 Нобелеўскага лаўрэата – ураджэнца і выхадца з Беларусі.
5 мая 1849 года арыштаваны і адпраўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць Фёдар Дастоеўскі (з пінскага роду Дастаеўскіх, былы маёнтак ў в. Дастоева сучаснага Іванаўскага раёна, польскае dostojnik — саноўнік).
5 мая 1921 года ў в. Мачулкі бабруйскага раёна нарадзіўся беларускі педагог, журналіст Рыгор Булацкі (1921-1999). Доктар гістарычных навук, прафесар.
5 мая 1921 памёр палітычны дзеяч Беларусі, Літвы і Расіі Нафталі Фрыдман (1863-1921).
5 мая 1933 года савецкімі ўладамі створана “Палітычная камісія для перагляду расійска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы”.
5 мая 1936 года нарадзіўся беларускі пісьменнік Васіль Якавенка.
5 мая 1937 года нарадзіўся Мікалай Карцель (1937-2013), беларускі генэтык-вынаходнік трансгеннай бульбы.
5 траўня 1941 года нарадзіўся беларускі падарожнік Уладзімір Ярэц, адзіны ў свеце глуханямы кругасветны падарожнік.
5 мая 1945 года пачалося Пражскае паўстанне, якое неўзабаве падтрымала 1-я пяхотная дывізія ўласаўцаў. У падзеях браў удзел ураджэнец в. Кісялёўка Амсціслаўскага павета Сяргей Ксяндзоў, намеснік камандзіра інтернацыянальнай брыгады імя Яна Налепкі. У 1960-1973 гг. Ксяндзоў – дырэктар Ходасаўскай СШ Амсціслаўскага раёна, заслужаны настаўнік.
5 мая 1949 года дзесяць еўрапейскіх краін падпісалі Лонданскую дамовуц аб стварэнні Савета Еўропы.
5 мая 1960 года нарадзіўся Юрый Беленькі, беларускі палітык, з 1995 г. намеснік старшыні БНФ “Адраджэнне” і з 1999 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.
5 мая 1978 года адкрыўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
5 мая 2015 года памёр польскі біёлаг, эколаг, ураджэнец Беларусі Рамуальд Клякоўскі (1924-2015).