5 красавіка Міжнародны дзень маральнасці (International Day of Conscience, Пастанова 25 ліпеня 2019 г. ГА ААН).
5 красавіка Міжнародны дзень супу. Беларусь уваходзіць у дзясятку краін свету, дзе не ўяўляюць харчаванне без супу. На 1-м месцы па супаўжыванню знаходзяцца кітайцы. Супы знойдзем у рацыёне жыхароў краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы, Усходняй Азіі, укл. Японію, Карэю, Паўднёва-Усходняй, Цэнтральнай Азіі, Каўказа. Заходнееўрапейцы ўжываюць супы ў меншай ступені, але Францыя – гастранамічная мека: лукавы, вішысуаз, кансамэ, крэм-пюрэ-суп. Вельмі папулярна першае ва Украіне, Польшчы. Шануюць супы ў Чэхіі і Бельгіі, якія гатуюцца на піве. Фінскія супы больш экзатычныя нават за японскія. Італьянцы не з’яўляюцца вялікімі фанатамі супоў, але чаго каштуюць іх мінестроне! Смузі – той жа суп, толькі з садавіны.
5 красавіка у Расіі – Дзень рускай нацыі. Святкуецца ў гонар Лядовага пабоішча (бітва на Чудскім возеры) 1242 г. – лакальнай бітвы наўгародцаў. У лівонцаў было 40 рыцараў, 160 слуг і наёмнікі-эсты. У Аляксандра Неўскага, зяця князя Брачыслава Полацкага, было войска ў 40 разоў большае – каля 800 чалавек. У бітве загінула 20 рыцараў і 6 патрапіла ў палон.
5 красавіка 1585 года кароль Стэфан Баторый задаволіў просьбу гараджан Магілёва і забараніў габрэям набываць землі і нерухомасць у горадзе.
5 красавіка 1697 года рускі пасол стольнік Пётр Талстой наведаў абедню ў магілёўскім Мікольскім жаночым манастыры.
5 красавіка 1766 года памёр дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Польшчы Станіслаў Чартарыйскі.
5 красавіка 1801 года нарадзіўся адзін з лідараў паўстання 1831 года Вінцэнт Матусевіч (1831-1862).
5 красавіка 1889 года ў Друцку Магілёўскай губерні (зараз – Талочынскі раён) нарадзіўся Іосіф Кардовіч (1889-1967), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Магілёўшчыне, генерал-маёр, старшыня Магілёўскага (1943-1948), Віцебскага (1949-1953) аблвыканкамаў.
5 красавіка 1914 года ў в. Пустынкі Мсціслаўскага павета (зараз – раёна) нарадзіўся Васіль Луцкін (1914-1981), выхаванец Мсціслаўскага педтэхнікума, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1964-1974).
5 красавіка 1916 года ў Магілёў на асабістым цягніку прыбыла імператрыца Аляксандра Фёдараўна з дзецьмі. Са світай прыбыў і санітар – паэт Сяргей Ясенін (1895-1925). Цікава, але ў Магілёве няма вуліцы ў гонар паэта.
5 красавіка 1937 года — ЦВК зацвердзіў новы малюнак гербу БССР, мадыфікацыя якога з 1995 году зяўляецца афіцыйным гербам Беларусі
5 красавіка 1990 года парламентам Беларусі дзень 26 красавіка абвешчаны Днём Чарнобыльскай трагедыі.
5 красавіка 2015 года памёр Сергіуш Плева (1940-2015), польскі грамадзкі і палітычны дзеяч, актыўны дзеяч беларускае дыяспары ў Польшчы, кааператыў, дэпутат Сейму, сенатар.
5 красавіка 2022 года адбудзецца пасяджэнне СБ ААН па Украіне.