‌Гэты дзень у гісторыі: 12 мая

12 мая Міжнародны дзень медычнай сястры. Устаноўлены ў гонар дня нараджэння англійскай медсястры Флоренс Найтынгейл. У Лондане працуе музей Ф. Найтынгейл.

12 мая – Дзень экалагічнай адукацыі СНД. Сусветны дзень экалагічнай адукацыі – 26 студзеня.

 12 мая 996 года ў Кіеве асвечана першая на Русі каменная царква Св. Багародзіцы (35 на 37 м) – Дзесяцінная (будоўля ажыццяўлялася на падаткавую дзесяціну).

12 мая 1364 года кароль Казімер III Вялікі выдаў прывілей на ўтварэнне Кракаўскай акадэміі (універсітэту) – аўтарытэтнай навуковай установы Польшчы, Рэчы Паспалітай і ВКЛ.

12 мая 1670 года нарадзіўся польскі кароль, вялікі князь літоўскі, курфюрст саксонскі Аўгуст ІІ Моцны (1670-1733).

12 мая 1775 года заснавана Гродзенская медыцынская акадэмія.

12 мая 1820 года нарадзілася Флорэнс Найтынгейл (1820-1910), брытанская медсястра. У яе  гонар устаноўлены Міжнародны дзень медсястры, уведзены Чырвоным Крыжом медаль Флорэнс Найтынгейл –найвышэйшая у свеце для медсясцёр. Узнагароджанне ею праводзіцца раз на два гады. У СССР вядома  45 узнагароджанняў, у т.л. беларускі, Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі (1920-1980).

12 мая 1842 года ў Парыжы ў свой дзень нараджэння пайшоў з жыцця Валенцій Ваньковіч (1800-1842), беларускі мастак, выдатны майстар партрэта першай паловы XIX ст.

12 мая 1885 года ў ЗША атрыманы патэнт на друкарку, “лінатып”, якая вынайдзена О. Мергенталеру.

12 мая 1909 года нарадзіўся Язэп Найдзюк (1909-1984), беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец, вязень Бяроза-Картузскага канцлагеру, аўтар  нарысу “Беларусь учора і сяння”.

12 мая 1935 года памёр Юзэф Пілсудзкі (1867-1935), са старажытнага беларускага роду Гінятавічаў, польскі вайсковы і палітычны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Польшчы, першы яе маршал, дыктатар.

12 мая 1941 года ў Нямеччыне прэзентаваны першы ў свеце кампутар інжынера К. Цузэ.

12 мая 1947 года адноўлены Магілёўскі металургічны завод даў першую пасляваенную прадукцыю.

12 мая 1949 года скончылася блакада СССР заходніх сектараў Берліна (1948-1949).

12 мая 1954 года БССР прынята ў ЮНЭСКА.

12 мая 1970 года памёр Уладыслаў Андэрс (1892-1970), генерал, стваральнік Польскіх Узброеныя Сіл ў СССР. Войска набіраў з этнічных палякаў, беларусаў, вязняў ГУЛАГу, камандуючы Польскай Арміі ў Іране, Палестыне, у італьянскай кампаніі пры бітве пад Монтэ-Касіна, у 1944-1945 Вярхоўны Галоўнакамандуючы Польскіх Сіл.

12 мая 1975 года адбылася прэм’ера фільма С. Бандарчука “Яны змагаліся за Радзіму”.

12 мая 1980 года на экраны выйшаў першы савецкі фільм-катастрофа рэжысёра А. Міты “Экіпаж”.

12-19 мая 1987 года праводзіліся Дні культуры Торуньскага ваяводства ў Магілёве.

12 мая 1992 года ўрадам Беларусі падвышаны кошты на прадукты харчавання.

12 мая 2006 года ў Магілёве на вул. 30 год Перамогі адкрыты ў прысутнасці А. Лукашэнкі спартовы комплекс “Алімпіец” для заняткаў па лёгкай атлетыцы і спартыўнымі гульнямі.

12 мая 2008 года на ААТ “Магілёўхімвалакно” дзейснены пуск лакальнай біялагічнай ачысткі сцёкавых вод.

12 мая 2009 года ў Магілёўскай абласной друкарні імя С. Собаля надрукавана кніга “Магілёўшчына Алімпійская”.

12 мая 2009 года ў Магілёве пачало работу ТАА “Газасілікат”.