11 красавіка 1927 года прынята Канстытуцыя БССР, другая (першая ў 1919) з чатырох (прынімаліся яшчэ ў 1937 і 1978), паводле якой дзяржаўнымі мовамі прызнаны беларуская, руская, польская і ідыш.
11 красавіка 1936 года нарадзілася Івонка Сурвіла, мовазнавец, мастак, старшыня (з 1997) Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
11 красавіка 1937 года ў магілёўскай псіхлячэбніцы загінуў Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч, 1887-1937), кіраўнік ураду ССРБ (1919), беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, Акадэмік АН БССР, рэпрэсаваны. Пахаваны на ўскрайку Пячэрскага лесапарку ў Магілёве. Тут яму пастаўлены сціплы помнік (11.04.1989). Рэабілітаваны ў 1955 г., цалкам (палітычна) рэабілітаваны ў 1987 г.
11 красавіка 1941 года ўтварылася Магілёўская дырэкцыя радыётрансляцыйных сетак.
11 красавіка 1942 года нямецка-фашысцкія захопнікі знічтожылі ўсіх мужчын в. Люціна Клічаўскагна раёна.
11 красавіка 1951 года нарадзіўся архіепіскап Магілёўскі і Амсціслаўскі (з 2002 года) Сафроній (Юшчук).
11 красавіка 1968 года ў Магілёве нарадзіўся Андрэй Мельнікаў (1968-1988), Герой Савецкага Саюза, загінуў у Афганістане. У Магілёве яго імем названа вуліца, СШ №28, у музеі вайсковай часці экспануецца яго кулямёт. На магіле на Польскіх могілках усталяваны помнік з бронзавым бюстам.
11 красавіка 1995 года дэпутаты Апазыцыі БНФ у парламенце Беларусі абвясцілі галадоўку, пратэстуючы супраць ініцыянаванага А. Лукашэнкам рэферэндуму па змене дзяржаўнай сімволікі і статусу беларускае мовы. Уначы 12 красавіка людзі ў чорных масках (падраздзяленне КДБ «Альфа») збілі дэпутатаў і выцягнулі іх з будынка.
11 красавіка 2011 года адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая».
11 красавіка Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў канцэнтрацыйных лягераў.
11 красавіка Сусветны дзень барацьбы з хваробай Паркінсона.