Свой можна будзе не кідаць – арганізатары выдадуць іншы.
Мерапрыемства пройдзе на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра “Форум” па вуліцы Крупскай, 119 у бліжэйшую суботу, 8 кастрычніка пачынаючы з 12.00. Фестываль адбудзецца ўжо чацвёрты раз у абласным цэнтры.
Спаборніцтвы будуць праходзіць у 4 катэгорыях – хлопчыкі і дзяўчынкі да 14 гадоў, а таксама мужчыны і жанчыны. Усе пераможцы атрымаюць падарункавыя сертыфікаты ў магазін Страла.
На мерапрыемстве яго ўдзельнікі змогуць ўтылізаваць старыя непатрэбныя тэлефоны на месцы ў спецыяльнай урне. Для ўдзелу ў спаборніцтвах не абавязкова прыносіць мабільную прыладу з сабой, арганізатары абяцаюць самі выдаць тэлефоны для кідання.
– Гэтым мерапрыемствам мы кожны раз спрабуем звярнуць увагу на праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя. У старой тэхніцы змяшчаецца шмат шкодных для прыроды рэчываў, якія доўга раскладаюцца. – патлумачылі мэты фестываля арганізатары, прадстаўнікі сеткі крамаў “Страла”.