17 красавіка Магілёў ускалыхнула навіна пра нованароджаную дзяўчынку, якую знайшлі на казырку аднаго з дамоў па вуліцы Габраўскай. Хтосьці накрыў яе коўдрай, а потым дзяўчынку забрала хуткая дапамога.
Пазней знайшлі маці дзяўчынкі. Гэта 34-гадовая жанчына, якая разам з мужам выхоўвае яшчэ трох дзетак – гадавалую дзяўчынку і двух хлопцаў 2-х і 10-ці гадоў.
На СТВ паказалі відэа і распавялі, што зараз з дзяўчынкай. Яна знаходзіцца ў доме дзіцяці ў Магілёве.
– Дзяўчынка здаровая. Усё з ёй добра. – паведаміла Вікторыя Раманенка, юрысконсульт дома дзіцяці – Будзем спадзявацца, што далей яе лёс складзецца ўдала і ўсё ў яе будзе добра.
Па інфармацыі тэлеканала, каб паставіць кропку ў гэтай справе, следчыя чакаюць вынікаў экспертызы.
Фота: скрыншот з відэа СТВ