У сацыяльных сетках завірусілася кароткае відэа з Магілёва. На ім бачна, як некалькі дзяўчын, прыблізна школьнага веку, паказваюць непрыстойны жэст у бок святочнага салюта, што адбываўся вечарам 9 траўня. Па сілуэтах асвятляльных слупоў на заднім плане можна пабачыць, што адбывалася гэтая “акцыя” ў раёне Пушкінскага маста праз Днепр.
Дзеянні дзяўчын, якіх было не менш за шэсць чалавек, выглядаюць яўна скаардынаванымі. Цяжка зразумець, які сэнс укладалі падлеткі ў такую дэмантрацыю непавагі – магчыма, гэта спантанны падлеткавы пратэст, выкліканы засіллем прапаганды ў сістэме адукацыі, што найбольш задушліва стала праяўляцца ў час святкавання 80-годдзя перамогі ў Другой Сусветнай вайне.
Прагназуем, што ў хуткім часе ўдзельніцы гэтай наіўнай, непрывабнай, але інтуітыўна зразумелай акцыі адчуюць на сабе жудасны молах рэпрэсіўнай машыны.
Фота: скрыншот