14 чэрвеня 1867 года нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867-1934).
Беларускі гісторык, этнограф, эканаміст, прафесар.
Аўтар больш за 150 прац па гісторыі Кіеўскай Русі, Маскоўскай дзяржавы, Расіі, Літвы і Беларусі, па этнаграфіі Беларусі. Сустваральнік Археаграфічнай камісіі інстытуту беларускай культуры.
Актыўна падтрымліваў Беларускую Народную Рэспубліку. Па просьбе ўладаў БНР склаў «Мемарыял» («Асновы беларускай дзяржаўнасці»), які быў надрукаваны ў Гродне і Вільні ў 1919 па-беларуску, па-руску, па-нямецку, па-французску; пазней – на англійскай мове.
Дакумент утрымліваў гістарычныя падставы неабходнасці стварэння незалежнай беларускай дзяржавы.
Аўтар забароненай кнігі «Гісторыя Беларусі».
wikimedia.org
14 чэрвеня 1900 год нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі (1900-1981).
Беларускі спявак, педагог. Ён не жадаў называць сябе вялікім польскім спеваком, прызнаючы толькі адно права – звацца беларускім.
Кар’еру пачаў у Харбінскай оперы. Выступаў у Міланскай оперы, «Ла Скала», актыўна гастраляваў па гарадах Заходняй Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Чэхаславакіі, Германіі.
Запісаў грампласцінкі з апрацаванымі беларускімі народнымі песнямі.
У 1963 годзе даў аншлагавыя канцэрты ў шматлікіх гарадах БССР, у тым ліку Магілёве.
Пахаваны на пражскіх Ольшанскіх могілках. У гонар Забэйды-Суміцкага названа вуліца ў Маладзечне.
wikimedia.org
14 чэрвеня 1903 года памёр Ян Карловіч. Нарадзіўся ў 1836 годзе.
Беларускі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца.
Займаўся гісторыяй і музыкай у Парыжы, Гайдэльбергу, Бруселі. Аўтар этнаграфічных даследаванняў, сабраў і апублікаваў некалькі сотняў беларускіх і літоўскіх паданняў, казак, песень.
wikimedia.org
14 чэрвеня 1937 года ў Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед (1894-1937).
Беларускі палітычны дзеяч. На пачатку 1920-х – старшыня Горацкага выканкама, член бюро па першаму ўзбуйненню тэрыторыі БССР.
Паводле афіцыйнай версіі, выкінуўся з акна 5-га паверха ў часе допыту ў будынку НКУС БССР. Паводле неафіцыйных звестках: забіты, а потым супрацоўнікі дзяржбяспекі інсцэнавалі самагубства, або расстраляны.
Спрычыніўся да рэпрэсій акадэмікаў В. Ластоўскага, У. Пічэты, Я. Лёсіка, С. Некрашэвіча, Г. Гарэцкага, А. Дубаха.
wikimedia.org
14 чэрвеня 1951 года нарадзіўся Міхаіл Кучарэнка.
Краязнавец, шклоўскі грамадкі актывіст, намеснік старшыні Шклоўскага аддзялення таварыства аховы помнікаў і культуры, даследчык паганскіх капішчаў, старажытнага Шклова. Адстаўны армейскі падпалкоўнік,
Яго намаганнямі знойдзены каменны крыж перанесены на пляцоўку каля каля Спаса-Праабражэнскай царквы Шклова.