Дзень у гісторыі. 26 мая – Раскольнікі ў Беларусі, заснавана літаратурнае аб’яднанне «Узвышша». Нарадзіўся дыктар Ілля Курган

26 мая 1666 году Сабор праваслаўнай царквы адлучыў раскольнікаў. Пачаўся царкоўны раскол.

Раскольнікі-стараверы сталі ўцекачамі з Масковіі і ўтварылі на беларускіх землях першыя свае паселішчы. Буйнымі цэнтрамі іх пражываньня зьяўляюцца ваколі Браслава, Відзава (цяперашні Браслаўскі раён), а таксама Веткі (раённы цэнтр Гомельскай вобласці).

Кароль Рэчы Паспалітай Ян III Сабескі ў 1691 г. дазволіў стараверам свабодна жыць у краіне. У Ветцы хаваўся ад рускіх уладаў будучы кіраўнік сялянскага паўстання Емяльян Пугачоў.

Маскоўцы рабілі набегі на беларускія вярталі стараабраднікаў назад.

Раскольнікі ў ХYІІІ стагоддзі рассяліліся па тэрыторыі Мінскай губерні. У Магілёўскай вобласці цяпер жывуць ва ўсходніх раёнах і ў Кіраўскім раёне.

Пра жыццё стараабраднікаў распавядаюць экспазіцыі Веткаўскага музею стараабраднікаў і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава

 


26 мая 1863 году ў баі з расійскімі войскамі пад Парэччам, што ля Докшыцаў, загінуў Генрых Дмахоўскі (1810-1863), беларускі і амерыканскі скульптар, паўстанец (1830-1831 і 1863), удзельнік Львоўскага паўстання 1846 г.

У ЗША вядомы як Генры Д. Сандэрс. Па сённяшні дзень упрыгожваюць памяшканне Кангрэсу ЗША ягонай працы бюсты Дж. Вашынгтона, Т. Джэфэрсана, Б. Франкліна, Т. Касцюшкі.


26 мая 1926 году заснавана беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша» (праіснавала да снежня 1931).

Утворанае групай былых сяброў літаб’яднання «Маладняк». Старшыня – Кузьма Чорны, намеснік – Кандрат Крапіва, сакратар – Адам Бабарэка. З магілёўцаў у арганізацыю ўваходзілі Васіль Шашалевіч, Андрэй Мрый (А. Шашалевіч).

Арганізацыя ставіла перад сабой задачы: дасягнуць вяршыні нацыянальнай літаратуры шляхам вучобы i выхавання талентаў, пераадолення эпігонскіх тэндэнцый i стварэння арыгінальнай школы літаратурнага мастацтва праз развіццё высокай культуры мовы, арганічнае спалучэнне рэалістычных традыцый са смелым наватарствам.

Савецкая крытыка 1930-1950-х гадоў адносіла абʼяднанне да варожых сацыялізму арганізацый. Літаратурныя дасягненні «Узвышша» абʼектыўна ацэнены толькі ў 1950-1960 гг.


26 мая 1926 году нарадзіўся Ілля Курган (1926-2019), беларускі актор, дыктар радыё, педагог, заслужаны артыст Беларусі, прафесар кафедры сцэнічнай мовы акадэміі мастацтваў і ўніверсітэту культуры. Беларусам старэйшага пакалення пазнавальны фразай: «Гаворыць Мiнск. У мікрафона Ілля Курган». На радыё Ільля Курган працаваў з 1949 году.


26 мая 2022 года ў Магілёўскім музеі этнаграфіі адкрываецца выстава фотаработ сябра клубу аматараў беларускай культуры і падарожжаў, магілёўскага фатографа і раварыста Аляксандра Сомава (1952-2019).

Аляксандр Сомаў загінуў у выніку няшчаснага выпадку. Кола ягонага ровара трапіла ў яміну, залітай вадой, на праезнай часткі.