Сёння днём у Клічаве на вуліцы Магілёўскай патануў дзіцёнак. Двухгадовы хлопчык гуляў на двары і праваліўся ў яміну глыбінёй 59 сантыметраў, у якой засталася вада пасля дажджу. Гэтую яму выкапалі дзеці, гуляючыся – паведамляе Следчы камітэт.
Падчас гульні хлопчык спатыкнуўся і зваліўся ў яму ўніз галавой. Дзіця з вады дастала маці. Хлопчыка выратаваць не ўдалося, урачы канстатавалі яго смерць.
Фота: Следчы камітэт, скрыншот