Як і амаль увесь верасень, апошні яго тыдзень будзе працягваць радаваць цёплым і камфортным надвор’ем. Тэмпература паветра пачынаючы ад панядзелка чакаецца пераважна ў калідоры +11 +15°С ноччу – толькі ў ноч на аўторак і ў самым канцы тыдня начная тэмпература можа ўпасці да +9°С.
Днём на працягу ўсяго тыдня тэмпература будзе падымацца да +18 +20 градусаў – у першыя дні, а пад канец тыдня да +24, +25 градусаў – прагназуе Белгідрамет.
Чакаецца малавоблачна, пераважна яснае надвор’е за выключэннем наступнай суботы – 30 верасня па Магілёўшчыне можа быць дажджліва.
Фота: mogilev.media