Ці спраўдзіцца песімізм экспертаў? Поспехі і праблемы аграсядзібаў беларускай глыбінкі

Для агратурызму ўзнялі падаткі. Эксперты не выключаюць, што ад новаўвядзенняў могуць збанкрутаваць да 17 працэнтаў аграсядзібаў. На гэты від бізнесу, які да 2022 году лічыўся самай ільготнай сферай дзейнасці ў краіне, скажацца і адключэнне Беларусі ад сістэмы браніравання Booking і Airbnb.

Напачатку Магілёў. media апавядае пра гісторыю поспеху аграсядзібы ў Слаўгадскім раёне. Яе гаспадары пазбягаюць гаварыць пра праблемы. Яны засяроджаныя на поспехах.

Аграбізнес захаваў бабуліну хату, у якой цяпер знаёмяць з таямніцамі даўнейшага жыцця вяскоўцаў

На Магілёўшчыне пад тры сотні аграсядзібаў, якія прапануюць кліентам адпачынак з разнастайнымі заняткамі: рыбалка, паляванне, баўленне з сям’ёй выхаднога дня. Гаспадары пазнаёмяць наведнікаў з традыцыйнымі промысламі і рамёствамі. Адкрыюць таямніцы нацыянальнай кухні і кулінарыі.

Паводле знаўцаў агратурызму за апошнія два гады попыт на туры выхаднога дня значна ўзрос. Нямала гараджанаў замест паездак за мяжу выбіраюць беларускую глыбінку.

У адной з сацыяльных сетак яе карыстальнікаў падзяліўся ўражаннямі ад наведвання аграсядзібы ў глыбінцы Магілёўшчыны. У Слаўгарадскім раёне, у вёсцы Ржаўка, піша ён, мясцовыя жыхары Галіна і Аляксей Ермаковы стварылі «Пчалінае царства». 

Усё тут звязана з пчоламі і пчалярствам. Турыст трапляе ў мінулае, дзе яму аповядаюць пра культурныя і гастранамічныя традыцыі магілёўскага Пасожжа. Знаёмяць са схаваным светам пчол.

Наведнікам «Пчалінага царства» прапануецца сеанс апітэрапіі. Тое незвычайная комплексная тэрапія, якая выкарыстоўвае вынікі жыццядзейнасці пчол. Пацыент спіць на вуллях. Гэта дапамагае ў лячэнні боляў спіны, выбаўляе ад галаўнога болю, ратуе ад стомы, стрэсу ды бяссонніцы. Пазітыўна ўздзейнічае на дыхальную, страўнікава-кішачную і сэрцава-судзінную сістэмы.

Як піша наведнік «Пчалінага царства» яго гаспадыня Галіна паводле адукацыі школьны псіхолаг. Яна сустракае гасцей аграсядзібы ў ролі «Пчалінай каралевы». Галіну радуе, што невялікі іхны з мужам бізнес дазволіў захаваць бабуліну хату. Падчас яе агледзінаў госці даведваюцца пра вясковыя традыцыі і традыцыі пчалярства. У доме гучыць беларуская мова.

Галіна кажа, што ў хаце месціцца экамузей, створаны 5 гадоў таму, калі ажыццяўляўся мясцовы праект «Ад вытокаў да развіцця» і фонду развіцця сельскіх тэрыторый «Адраджэнне-агра». Пры музеі ёсць крамка. У яе асартыменце мёд, васковыя свечкі, праполісныя халсцінкі, сам праполіс ды іншыя прадукты пчалярства і рамесніцтва.

Жыццём на вёсцы задаволеныя. Тут сталы занятак, даход ад яго

Амплуа Аляксей, галінінага мужа, працягвае наведнік «Пчалінага царства», «Труцень». Паводле сямейных паданняў, Аляксей пчаляр у пятым пакаленні. Пчалярствам займаюцца і яго Галінай дзеці. Бабуля і дзядуля чакаюць, што ўнукі стануць пчалярамі новай фармацыі.

Гаспадары цвердзяць: жыццём на вёсцы задаволеныя. Тут у іх сталы занятак, даход ад яго і адчуванне, што іхны бізнес прыносіць задавальненне наведнікам. Многія вяртаюцца, адзначаюць яны, каб зноў акунуцца ў вясковую экзотыку даўнейшага жыцця беларусаў.

Па словах уладальніка старонкі ў сацыяльнай сетцы з аповедаў Галіны І Аляксея госці даведваюцца пра таямніцы бортніцтва і пчалярства на Прапойскай зямлі. Прапойскам зваўся даўней цяперашні Слаўгарад. З гісторыі вядома, што тут шмат было пітных устаноў для падарожнікаў.

Па словах Ермаковых, падсумоўвае аповед уладальнік старонкі ў сацыяльнай сетцы, да 70% наведнікаў гэта – беларусы, астатнія – замежнікі. Іх сёлета прызнаюцца яны няшмат. Праблему Ермакову бачаць у неспрыяльных умовах надвор’я. Па іх словах госці прыязджаюць адпачыць, паласавацца беларускамі стравамі і надзівіцца прыгажосцю беларускіх краявідаў. А па вяртанні дамоў з нецярпеннем чакаюць спаўнення загаданага над Студняй Жаданняў.

Для аграсядзібаў надышлі не простыя часы

Магілёў. media прыкладам з «Пчаліным царствам» праілюстраваў наколькі руплівыя беларусы і здольныя да крэатыўнага развіцця свайго занятку. Уладальнікі аграсядзібаў у глыбінцы сваю будучыню бачаць не без хмарнай. Сёлета скасаваны льготны збор у сферы агратурызму, які існаваў ад 2006 году. Такая палёгка дазваляла лічыць агратурызм – адной з самых ільготных сфераў дзейнасці ў Беларусі.

Аграсядзібы і рамеснікі меліся штогод плаціць падатак у памеры двух базавых велічынь. У 2021 годзе гэта складала – 58 рублёў. Падатак падвысілі да 31 рублі ў месяц за адну сядзібу. Такую ж суму варта плаціць і за другую, калі яна ёсць. Пасля новаўвядзенняў, кажуць уладальнікі аграсядзібаў, гадавая сума падаткаў вырасце ў разы і сягне 350 рублёў.

Для вялікіх аграсядзібаў з наяўнасцю пастаянных кліентаў такая сума пад’ёмная. Для невялікіх, якія месціцца ў глыбінцы праблемная. Эксперты нагадваюць, што для агратурызму існуюць правальныя месяцы, калі турыстаў зусім няма. Гэта лістапад, снежань, люты, сакавік.

Яны адзначаюць, што людзі, занятыя ў агратурыстычным бізнесе, укладаюць не малыя грошы у упарадкаванне прылеглых да сядзібаў тэрыторыяў, рамантуюць дарогі, удасканальваюць інфраструктуру. Акрамя таго яны адраджаюць беларускія традыцыі, ствараюць працоўныя месцы, прыцягваюць у краіну замежнікаў, а значыць і валюту.

Існуюць больш песімістычныя прагнозы. Паводле іх да 17 працэнтаў існуючых аграсядзібаў збанкрутуюць. Гэта прывядзе да скарачэння працоўных месцаў у малых паселішчах, а таксама да таго, што ўладальнікі не змогуць вярнуць льготныя крэдыты, узятыя на развіццё сядзібаў.

З сакавіка 2022 году Беларусь адключана ад сістэмы браніравання Booking і Airbnb. Знікненне такіх сервізаў стане крытычным для тых аграсядзібаў, у якіх няма сваіх сайтаў і кліентуры.

Знаўцы гэтага бізнесу адзначаюць: беларусы адкрылі для сябе аграсядзібы ў перыяд пандэміі. Яны былі здзіўленыя на колькі адладжаны і арганізаваны ў іх адпачынак.

Паводле Белстата, на пачатак 2022 года ў Беларусі налічвалася 3150 аграсядзіб. Год таму іх было больш чым на дзве сотні менш – 2936. За 2021 год турысты пакінулі ў аграсядзібах каля 31 млн рублёў.