У Магілёве і Бабруйску зноў уключаюць ацяпленне

Гарвыканкамы Магілёва і Бабруйска прынялі рашэнне зноў запусціць сістэмы ацяплення ў жылых дамах і будынках сацыяльнай інфраструктуры з 19 красавіка. Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы “Магілёў – мой горад!” і “Гаворыць і паказвае Бабруйск”. Аднаўленне падачы цяпла ў жылы фонд звязана з перспектыўным прагнозам надвор’я і тым, што ўсталявалася сярэднесутачная тэмпература паветра ніжэй за +8 ℃.

Пад Бабруйскам пройдуць спаборніцтвы па джып-спрынце

20 красавіка пад Бабруйскам, на тэрыторыі былога срэльбішча побач з пасёлкам Юбілейны пройдуць гонкі на пазадарожніках. У праграме заяўлены 50 джыпаў і 20 квадрацыклаў. Пачатак спаборніцтваў – у 10.00.

У чатырох заездах прымуць удзел як пазадарожнікі часоў СССР, так і замежныя машыны. Прадугледжаны падзел удзельнікаў гонак па асобных катэгорыях – стандартныя аўтамабілі, мадыфікаваныя, спецыялізаваныя, а таксама квадрацыклы. Уваход вольны – паведамляе рэсурс bobr.by.

Фота ілюстрацыйнае

Вандалы атакуюць скейт-пляцоўку ў Бабруйску ўжо два гады, і іх дагэтуль не знайшлі

Спартыўную пляцоўку для скейтбордынга і ВМХ-спорта у чарговы раз залілі машынным алеем.

Скейт-пляцоўку ў Бабруйску, размешчаную паміж школамі №10 і №31 усталявалі тут два гады таму – мясцовыя актывісты выйгралі дзяржаўны грант на 25 000 рублёў і самастойна абсталявалі трасу. Аднак ужо адразу пасля адкрыцця аматары скейтбордынга адчулі подых варожасці, што сыходзіць ад невядомых. У тым жа 2022 годзе нехта абадраў з элементаў трасы металічныя лісты, выкінуўшы адзін з іх на тэрыторыі суседняй школы. Потым пачаліся заліванні трасы машынным алеем.

Мясцовы актывіст Данііл, які стаяў за ініцыятывай па стварэнні пляцоўкі, расказаў выданню bobr.by, што адзін з такіх інцыдэнтаў адбыўся проста перад спаборніцтвамі ў мінулым годзе. Тады хлопцам прыйшлося экстрана засыпаць пляцоўку пяском, каб ніхто са спартоўцаў не атрымаў траўму, паслізнуўшыся на элементах.

 Заліванне трасы алеем паўтарылася на днях. Нехта невядомы пашкодзіў фігуры на пляцоўцы. Данііл адзначае, што скаргаў ад мясцовых жыхароў на тлум са спартовай пляцоўкі не паступала, пагэтаму цяжка здагадацца, хто так узненавідзеў іх месца для заняткаў. Пасля кожнага інцыдэнту былі напісаныя звароты ў міліцыю, але ніякага плёну гэта ўсё яшчэ не дало.

– Скейтбордынг і BMX-спорт цяпер вельмі папулярныя. У Бабруйску шмат таленавітых юнакоў, якія рыхтуюцца і выступаюць на сур’ёзных спаборніцтвах. Таму такія спартовыя месцы нам неабходны. – распавёў Данііл – Зімой хлопцы ездзяць трэніравацца ў Мінск на крытыя пляцоўкі, а вясной прыходзяць сюды. За дзень пляцоўку могуць наведаць каля 50 чалавек.

Фота: bobr.by

Паліва злівалі проста на хаду – бабруйскія машыністы скалацілі банду з адзінаццаці чалавек

Следчы камітэт Беларусі абнародаваў вынікі разбіральніцтва, як бабруйскім машыністам цеплавозаў разам з іх памочнікамі ўдалося скрасці больш за 12,5 тон паліва. 

Паведамляецца, што шэсць машыністаў і памочнікаў машыніста з Бабруйска скаапераваліся з пяццю жыхарамі пасёлка Акцябрскі ў Гомельскай вобласці. На бязлюдным участку дарогі, калі яна праходзіла праз лясны масіў, жыхары Гомельшчыны падсаджваліся на цеплавоз і на хаду злівалі з яго дызельнае паліва, якое раней удавалася сэканоміць машыністам.

Для эканоміі яны ўносілі змены ў прыборы бяспекі цягніка. Набраўшы салярку ў пластыкавыя ёмістасці, налётчыкі скідвалі нарабаванае на зямлю і знікалі ў гарадскім пасёлку Акцябрскі. Пазней гэтае паліва распрадавалася па коштах ніжэй за рынкавыя. Усяго падобным чынам удалося скрасці каля 12,5 тон саляркі на суму больш за 29 тысяч рублёў. Характэрна, што за кожны рэйд машыністы паяздоў дадаткова дарылі налётчыкам ад сябе, у якасці бонуса, каністру саляркі на 20 літраў.

Чытаць яшчэ: Як у сучасным Магілёве адбылося коннае рабаванне цягніка.

Фота: СК, скрыншот

У цеплатрасы Бабруйска дададуць зялёны фарбавальнік – з такім жа адзначалі Дзень св. Патрыка

Для пошуку разрываў у трубах цеплатрас, а таксама месцаў несанкцыянаванага падключэння да сетак, “Магілёўэнерга” будзе дадаваць у сеткавую ваду флюарэсцэнтны фарбавальнік уранін А.

Continue reading “У цеплатрасы Бабруйска дададуць зялёны фарбавальнік – з такім жа адзначалі Дзень св. Патрыка”

Прыцягнуць увагу да асаблівасцяў катафарэзнай грунтоўкі – як бабруйскі завод разрывае ТікТок

Самы папулярны рэкламны ролік Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў ужо сабраў 1,3 мільёны праглядаў на ТікТок і каля 150 тысяч у Instagram. Ён выйшаў яшчэ пад Новы год, дагэтуль працягвае вірусіцца і вы яго дакладна бачылі. Па сюжэце вясковы жыхар атрымлівае ў падарунак ад Дзеда Мароза аўтамабіль, але заўважае не яго, а новенькі трактар і скача ад шчасця.

@bztda.official

А Вы примерно вели себя в уходящем году?😎 Желаем каждому из нас в Новогоднюю ночь найти тот самый желанный подарочек под Елкой!🤗 Начните год с BELARUSом! #новыйгод #новыйтренд #нг #2024 #подарок #мечта #трактор #мтз #belarus #belarustractor #рекомендации #хочуврек #рек #врекомендации #newvideo #популярное #followme #топ #followworldwide #popular #funnyvideo #followforfollowback

♬ оригинальный звук – BZTDA – BZTDA

Іншы дасціпны і гумарны ролік быў створаны крэатыўнымі завадчанамі, каб прыцягнуць увагу да асаблівасцяў катафарэзнай грунтоўкі – піша bobr.by. Галоўная гераіня пастаноўкі ніяк не можа падрапаць трактарны дыск, апрацаваны на прадпрыемстве гэтым тэхналагічным спосабам і нарэшце набывае яго сабе.

@bztda.official

Работаем на КАЧЕСТВО!👌 #трактор #тракторист #техника #спецтехника #колеса #диск #колесныйдиск #магазин #купитьтрактор #купитьдиски #катафорез #грунтовка #осень #прикол #love #рек #рекомендации #популярное

♬ оригинальный звук – BZTDA

У сацсетках завода не саромеюцца паказаць здымкі ў цэхах – паведамляе выданне. Вытворчы працэс падаецца без жартаў. Праўда, пры гэтым на змантаваныя ролікі накладваюць тэхна і дыска і іншую музыку, якая звычайна мяркуе зусім іншы відэашэраг.

Фота: ТікТок БЗТДіА, скрыншот

Ужо некалькі тыдняў у бабруйскіх дварах не прыбіраюць зрэзанае галлё – фота

Пасля абрэзкі галля з дрэваў, бабруйскія камунальнікі ўжо трэці тыдзень ігнаруюць неабходнасць прыбрацца за сабой – піша партал bobr.by. 

Continue reading “Ужо некалькі тыдняў у бабруйскіх дварах не прыбіраюць зрэзанае галлё – фота”

“Пьяную площадь” в Бобруйске отремонтируют вместе с улицами, образующими это легендарное место

Дорожники отремонтируют одну из достопримечательностей Бобруйска, о которой помнят только старожилы.

Ремонт улиц Механизаторов и Якуба Коласа начался 1 апреля, пишет Кomkur.info. Асфальтовое покрытие обновят и в точке их пересечения, названном в народе «пьяной площадью».

Бобруйские журналисты побеседовали с местными жителями и выяснили, что столь экзотическое название «площадь» получила из-за нескольких торговых точек, которые в 60-х торговали водкой и пивом в розлив и были очень популярны среди местного «пролетариата».

Точек этих давным-давно нет, а вот пункт приема металлолома, также «поучаствовавший» в алкоголизации  «шестидесятников» так и остался на прежнем месте. Он и теперь доставляет много неудобств местным жителям.

Фото: Кomkur.info

60-гадовы бабруйскі Рамэа ледзь не падарваў дом разам з былой каханкай і яе мужам

На допытах мужчына расказваў, што хацеў толькі палюбавацца на каханую жанчыну, але пабачыўшы яе з мужам, здурэў ад рэўнасці.

Continue reading “60-гадовы бабруйскі Рамэа ледзь не падарваў дом разам з былой каханкай і яе мужам”

Жыве Беларусь! – гурт “БІ-2” павіншаваў беларусаў з Днём Волі

Заснавальнікі славутага гурта з Магілёўшчыны Лёва  і Шура БІ-2 павіншавалі беларусаў з нацыянальным святам. 

Continue reading “Жыве Беларусь! – гурт “БІ-2” павіншаваў беларусаў з Днём Волі”