На тэрыторыі раёна знаходзіцца некалькі дзясяткаў аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Пераважна гэта курганы і курганныя комплексы, размешчаныя ў лясных масівах. На іх, як правіла, няма ніякіх адзнак пра культурную каштоўнасць аб’екта, што часам вядзе да знішчэння помніка праз неабачлівасць мясцовых гаспадароў і службовых асоб.
Паводле Кодэкса аб культуры, каб знізіць пагрозу для такіх аб’ектаў, усе яны, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, павінны мець свае пашпарты і ахоўныя дошкі.
Акцыю па ўсталяванні ахоўных дошак правялі супрацоўнікі Бабруйскага лясгаса сумесна з супрацоўнікамі Нацыянальнай Акадэміі навук – напісана сайце райвыканкама.
Дошкі былі ўсталяваныя на курганных магільніках і адзінокіх курганах X – XIII стагоддзяў у Мірадзінскім лясніцтве, каля вёсак Лекерта, Брожка і іншых.
Нацыянальны статыстычны камітэт падсумаваў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Журналісты «Вечернего Бобруйска» сабраліафіцыйныя звесткі пра сітуацыю ў сваім горадзе і вось, што выйшла.
ЗАНЯТАСЦЬ
Колькасць занятых у эканоміцы гораду ў параўнанні з 5 месяцамі 2021 году скарацілася з 85 033 да 83 696 чалавек. Мінус 1 337 чалавек. Узровень беспрацоўя «трымаецца» на – 0,4%.
ЗАРОБАК
Намінальны заробак вырас з 1074,8 да 1219,1 рублі. Плюс 144,3 рублёў. Рэальная зарплата знізілася на 7,2 працэнта.
ПРАЦА ПРАДПРЫЕМСТВАЎ
Праца прадпрыемстваў за пяць месяцаў 2022 году прынесла прыбытак 7485 тыс. руб. Летась гэты паказчык быў адмоўным і складаў 24479 тыс. руб.
Знізілася ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў і арганізацый гораду: з 22,5 працэнта да 12,4 працэнта, рэнтабельнасць продажаў вырасла з 4,1 працэнта да 6,9 працэнта.
ЖЫЛЛЁ
За паўгода ўведзена жытла – 23 558 кв. м. агульнай плошчы, што больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года на 8258 кв.м. Летась гэты паказчык быў – 15 300 кв.м.
ГАНДАЛЬ
Рознічны тавараабарот знізіўся на 3,1 працэнт, з 104,1 да 101 працэнты.
Грамадская суполка «Дабрачыннасць» – гэта прытулак для бадзяжных і кінутых жывёлаў. Яе заснавальнікі пішуць, што «рахункі пустыя, ежу купляць няма за што, аплачваць гаспадарчыя выдаткі мы не можам».
«Жывёлы асуджаныя! Мы молім, падтрымайце нас! Не дапусціце высялення 80 сабак з перабывання! Не дапусціце голаду ў прытулку» гаворыцца ў звароце арганізацыі на яе старонцы «Укантакце».
«Дабрачыннасць» – недзяржаўная ўстанова, паўсталая з ініцыятывы невялікай групы людзей. Арганізацыя юрыдычна зарэгістраваная.
Прытулак не мае дзяржаўнага фінансавання. Ён арандуе больш за 11 сотак зямельнай дзялянкі, на якой размешчаныя вальеры. Яго дзейнасць трымаецца на працы валанцёраў, якія не маюць заробкаў.
У прытулку стэрылізуюць як бадзяжных, так і свойскіх жывёлаў. Акрамя прыгляду за гадаванцамі валанцёры займаюцца асветніцкай і агітацыйнай дзейнасцю. Праводзяць урокі дабрачыннасці ў школах, акцыі, экскурсіі.
Па словам мужчыны на патроны ён натрапіў падчас пошуку мэталу ў кар’еры. Аб небяспечнай знаходцы паведаміў у міліцыі.
Паводле даследаванняў Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз патроны вырабленыя завадскім спосабам, з’яўляюцца боепрыпасамі, прызначанымі для стральбы з наразной агнястрэльнай зброі. Іх можна выкарыстоўваць для рэвальвераў сістэмы «Наган», аўтаматаў «АК», пісталетаў Токарава «ТТ», ручных кулямётаў і пісталетаў-кулямётаў.
Экспертамі зроблены адстрэл патронаў – адзін з 89 аказаўся прыдатным для стральбы, піша выданне «Комерческий курьер».
Прыканцы чэрвеня ў Магілёве, паведамляў тады Магілёў.media у адным з мясцовых гандлёвых цэнтраў наведніца таксама наткнулася на хованку з патронамі. З 37-мі прыдатным да стральбы аказаўся адзін.
У Бабруйску манументальную мастацкую карціну назвалі «Адраджэнне».
Яе намалявалі ў межах праекту «Беларусбанка» – «Традыцыі дзеля будучыні». Ён задуманы да стогадовага юбілею фінансавай установы, як іміджавая кампанія.
Праект прадугледжвае стварэнне манументальных мастацкіх твораў у дзесяці гарадах Беларусі. Муралы акрамя Бабруйску ўжо зʼявілася ў Пінску, Мазыры і Полацку.
citydog.io
У кожным горадзе аўтары ў муралах ствараюць сучасныя сюжэты, якія натхняюць беларусаў рухацца наперад, абапіраючыся на багаты культурны бэкграўнд краіны.
У Бабруйску над муралам працавалі трое мастакоў. Ганна Дзюкава з Мінску стварыла эскіз, а перанёс яго на будынак пінскі мураліст Яўген Сасюра з калегам з Бабруйска Леанідам Ніфёдавым.
Агульная плошча іх бабруйскага твору – 400 квадратных метраў. Яго стварэнне было зрасходавана 300 кілаграмаў фарбы.
67-гадовы мужчына снарад часоў вайны вырашыў распілаваць балгаркай.
Снарад знайшла падчас рамонтных работ сямейная пара і, каб пазбегнуць выбуху выкінула яго ў меліярацыйны канал побач з домам. Вестка пра знаходку дайшла да бацькі гаспадыні. Ён выцягнуў снарад і спрабаваў яго распілаваць, паведамляе Следчы камітэт.
Выбухам пенсіянеру адарвала частку левай нагі і ў цяжкім стане ён знаходзіцца ў шпіталі.
Мылаварствам Алена Маскалёва захапілася чатыры месяцы таму і лічыць сябе ў гэтым рамястве пачаткоўцам. Яна вынаходзіць рэцэптуру для свайго мыла і яго прадае на кірмашах. Каб дагадзіць пакупнікам дадае ў вырабы разнастайныя пігменты, аддышкі, упрыгожвае іх пялёсткамі кветак, піша «Вечерний Бобруйск».
«Нашы людзі любяць усё яркае, прыгожае і з бліскаўкамі»
Алена вучыцца рамяству самастойна, шукаючы патрэбную інфармацыю ў інтэрнэце. Кажа, што яе мыла для сваіх патрэбаў купляюць жанчыны, больш сталага ўзросту, а яшчэ бяруць яго на падарункі дзецям і ўнукам.
«Нашы людзі любяць усё яркае, прыгожае і з бліскаўкамі», – кажа рамесніца журналістцы
У мылаварэнні ёй падабаецца працаваць з алеямі. Бярэ какосавы, пальмавы, аліўкавы.
Пакупнікі сталі «нейкімі адчужаным».
Мылаварства, адзначае Алена, занятак не танны. Па яе словах за час яго асваення на неабходныя рэчы ўжо патраціла 1200 рублёў. Прыбытку, прызнаецца яна, пакуль не мае.
«На дадзены момант – мылаварэнне для мяне больш задавальненне, чым заробак», – прызнаецца майстрыца.
Яна адзначае, што людзі менш купляюць такога тавару, бо не ўсе маюць на тое грошы. А яшчэ, дадае яна, пакупнікі сталі «нейкімі адчужаным».
«Дзеці сталі абыякавыя да прыгажосці»
Алена Маскалёва вывучалася на мастака роспісу дрэва і інкрустатара саломкі. Але па прафесіі не працавала. Звязала сваю дзейнасць з творчасцю.
Да мылаварства, на якім засяроджаная цяпер, Алена шыла лялькі. Іх таксама прадавала. Цяпер гэты занятак адышоў на другі план.
«Прычына ў тым, што дзеці сталі абыякавыя да прыгажосці, іх яна не чапляе», – дзеліцца назіраннямі майстрыца.
Паводле яе такая тэндэнцыя з’явілася, як «дзецям далі ў рукі тэлефоны». Лялькі сталі менш запатрабаваныя з-за іх кошту і таму, што частка бацькоў успрымае такія рэчы, як пылазборнікі.
Хобі мае прыносіць радасць.
Акрамя мылаварэння і лялек, Алена шые абрусы і торбачкі-шоперы, а ў будучыні плануе ўзяцца за біжутэрыю.
Яна кажа: знайсці сваё хобі, якое будзе прыносіць радасць і самарэалізоўвацца, нескладана.
«Галоўнае – жаданне, – падсумоўвае Алена, – а таксама трэба шукаць і спрабаваць».