Мужчына патануў у кар’еры ў Бабруйску

1 верасня ў Бабруйску ў кар’еры патануў мужчына – гаворыцца ў паведамленні МНС.

Каля 11 гадзін ратавальнікі атрымалі інфармацыю, што ў кар’еры ў 1-м завулку Нагорным знойдзена цела мужчыны. Супрацоўнікі МНС прыехалі на месца здарэння і дасталі труп з вады. Паведамляецца, што загінулы быў 1988 года нараджэння.

Фота ілюстрацыйнае.

У Бабруйску з 1 верасня зменіцца рух некаторых аўтобусных маршрутаў

5-ы маршрут будзе рэарганізаваны, 17-ы – прадоўжаны. Зменіцца час руху маршрутаў №17 і №19 – паведамляецца на сайце выканкама.

Маршрут №5 «вул. Дзяржынскага – Кісялевічы» будзе рэарганізаваны ў маршрут №19 «Дзяржынскага – Навумава», рух аўтобуса па маршруце №17 «вул. Дзяржынскага – Вакзал – Кісялевічы» будзе працягнута да прыпыначнага пункта «вул. Навумава».

Вось час адпраўлення аўтобусаў па маршрутах №19 вул. Дзяржынскага – вул. Навумава» і №17 «вул. Дзяржынскага – Вакзал – вул. Навумава» ад прыпыначнага пункта «вул. Дзяржынскага» і «вул. Навумава»:

па працоўных днях:

«вул. Дзяржынскага»

маршрут №19 6.00 6.20 6.40 7.00 7.20 7.40 8.00 8.20 8.40 9.00 9.30 10.30 11.05 11.30 12.30 12.50 13.31 14.00 15.01 .30 17.00 17.30 18.00 18.30 20.00 21.00 21.30 22.00 0.20

маршрут №17 7.00 16.20 17.20

«вул. Навумава»

маршрут №19 5.50 6.10 6.30 6.50 7.10 7.30 7.50 8.10 8.30 8.50 9.10 9.30 10.00 11.00 11.35 12.00 13.01 4.00 13.00 13.00 00 16.30 17.00 17.30 18.00 18.30 19.00 20.30 21.30 22.00

маршрут №17 7.29 16.50 17.50

па выходных днях:

«вул. Дзяржынскага»

маршрут №19 6.50 7.20 7.50 8.20 8.50 9.20 9.50 10.20 11.30 12.05 12.30 13.05 13.30 14.00 14.30 15.00 6.00 13.00 13.00 0 19.00 19.30 21.30 22.30

«вул. Навумава»

маршрут №19 6.20 7.20 7.50 8.20 8.50 9.20 9.50 10.20 10.50 12.00 12.35 13.00 13.35 14.00 14.30 15.01 6.00 6.00 0 19.00 19.30 20.00 22.00 23.00.

Фота ілюстрацыйнае.

У Бабруйску 58-гадовая жанчына атрымала апёкі

29 жніўня ў Бабруйску была шпіталізавана 58-гадовая пенсіянерка з апёкамі 80 працэнтаў цела – паведамляе МНС.

Жанчына па памылцы кінула недакурак цыгарэты ў бутэльку з бензінам, якая выкарыстоўвалася для запраўкі газонакасілкі. Успышка лёгкай на загаранне вадкасці прывяла да ўзгарання адзення і атрымання апёкаў. Сын жанчыны падручнымі сродкамі ліквідаваў гарэнне.

Фота: МНС

Жыхарка Бабруйска памерла ад атручвання сінтэтычнымі псіхатропамі

У кватэры 52-гадовага бабруйчаніна памерла яго 47-гадовая знаёмая. Смерць наступіла ад атручвання асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP – гаворыцца ў паведамленні УУС.

Супрацоўнікі наркакантролю высветлілі, што ўладальнік жылля напярэдадні ўладкаваўся кур’ерам у наркашоп. Атрымаўшы першае заданне, ён прысвоіў “тавар”, ужыў яго сам і падзяліўся з жанчынай, ад чаго тая і памерла.

Следчым Камітэтам узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека. Мужчыне пагражае пакаранне да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Фота ілюстрацыйнае

У Бабруйску прадалі два будынкі крэпасці – па адной базавай за кожны

17 жніўня ў Бабруйску прайшоў аўкцыён па продажы будынкаў крэпасці, пабудаванай у 1810-1836 гадах. На аўкцыён былі выстаўлены два склады крэпасці, на 243 і 206 квадратных метраў. Стартавы кошт складаў адну базавую велічыню за кожны будынак.

На абодва склады прэтэндавалі па адным пакупніку, якія і сталі ўласнікамі. Паведамляецца, што гэта жыхар Бабруйска.

Па ўмовах аўкцыёна, новыя ўласнікі на працягу паўгода пасля пакупкі павінны звярнуцца ў Міністэрства культуры па дазвол на рэстаўрацыю. Самі працы пакупнікам трэба будзе выканаць на працягу трох гадоў пасля рэгістрацыі дамовы куплі-продажу. Зямельныя ўчасткі, на якіх стаяць будынкі, новыя ўладальнікі атрымаюць у арэнду на 50 гадоў.

Фота: Дзяржмаёмасць РБ

Мінчук спрабаваў даць хабар інспектарам ДПС

Кіроўца аўтамабіля Audi A8 на аўтадарозе Р-31 “Бабруйск-Мазыр” здзейсніў абгон на скрыжаванні і быў спынены супрацоўнікамі ДАІ Бабруйскага РАУС.

37-гадовы жыхар сталіцы паспрабаваў даць хабар інспектарам за непрыцягненне да адказнасці. На неаднаразовыя папярэджанні міліцыянераў аб крымінальнай адказнасці вадзіцель не рэагаваў.

Мужчына затрыманы. Узбуджана крымінальная справа за дачу хабару – паведамляе УУС.

Фота ілюстрацыйнае.

У Магілёве і Бабруйску затрымалі арганізатараў двух порнастудый

У Магілёве была затрымана 41-гадовая магіляўчанка, якая арганізавала студыю па вытворчасці парнакантэнту. За аналагічныя дзеянні быў затрыманы 33-гадовы бабруйчанін, які здымаў інтымнае відэа ў Гомелі, дзе часова пражываў.

Зняты кантэнт яны распаўсюджвалі ў інтэрнэце. Доступ да порнакантэнта каштаваў ад 20 да 100 рублёў.

СК ўзбуджаны крымінальныя справы за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў.

Фота ілюстрацыйнае.

Каровы пасліся на дзіцячай пляцоўцы ў Бабруйску

У Бабруйску ля дома №83 па праспекце Будаўнікоў блукаў статак кароў.

Жывёлы гулялі па паркоўцы, дзіцячай пляцоўцы і шчыпалі траву ў зялёнай зоне. Каму належаць каровы і дзе іх гаспадар, невядома.

Фота: promogilev24

Наркакур’ераў з альфа-PVP затрымалі ў Магілёўскай вобласці

Праваахоўнікі Магілёўшчыны знайшлі больш за 3,5 кг сінтэтыкі ў двух братоў – 40-гадовага і 34-гадовага жыхароў Бабруйска, а таксама 31-гадовай жыхаркі Магілёва. Пра гэта паведамляе Пракуратура Магілёўскай вобласці.

Падчас вобшуку па месцы жыхарства бабруйчан праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі больш за 3,5 кг асабліва небяспечных псіхатропаў – 4-СМС, МДМА і альфа-PVP, якія прызначаліся для далейшага збыту дробнымі партыямі праз іншых наркакур’ераў. Адным з такіх распаўсюджвальнікаў аказалася магіляўчанка.

Жанчына забрала партыю псіхатропаў, пакінутых некалькімі днямі раней братамі ў тайніку ў Магілёўскім раёне. Зрабіўшы некалькі “закладак”, яна была затрымана на месцы злачынства. У яе знойдзена і канфіскавана 20 грамаў забароненых рэчываў.

Заведзена крымінальная справа.

Фота ілюстрацыйнае.

 

На “Арт-Жыжалі” пад Бабруйскам прайшоў галоўны абпал – глядзіце, што спалілі

Позна вечарам 26 ліпеня ў межах традыцыйнага пренэра па кераміцы “Арт-Жыжаль” прайшло галоўнае мерапрыемства – урачысты абпал фігуры, над якой працавалі ўе ўдзельнікі сімпозіўма.

“Арт-Жыжаль” – гэта адзіны ў Беларусі міжнародны пленэр па кераміцы. Пачынаючы з 1998 года яго ініцыятарам і натхняльнікам з’яўляецца знакаміты бабруйскі скульптар Валерый Калтыгін.

Ужо заўтра, 28 ліпеня ў гарадской галерэі Бабруйска кожны ахвочы зможа ўбачыць вынік ХVIII Міжнароднага пленэру па кераміцы, сустрэць аўтараў работ – піша “Бабруйскае жыццё”. Пачатак а 16-й гадзіне.

Фота: “Бабруйскае жыццё”