Беларусь зацікаўлена пашырыць супрацоўніцтва з Кітаем у кінематаграфіі. Патэнцыял для таго ж ёсць у музейнай сферы і гастрольнай дзейнасці.
Так, лічыць міністра культуры Анатолій Маркевіч.
«Беларускі бок зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, у прасоўванні айчыннай кінапрадукцыі на кітайскім рынку», – пераказвае словы ўрадоўцы «Белта».
Адзначаецца, што з Кітаем рэгулярна праводзяцца абменныя Дні культуры. Сёлета ўпершыню яны праходзяць у анлайн-фармаце. З 1 ліпеня па 1 кастрычніка будуць прадэманстраваны дасягненні беларускай культуры для больш як 4 мільёнаў гледачоў у Кітаі
Ці зацікаўленыя ў супрацоўніцтве кітайцы не паведамляецца.
Тым часам, Галоўчанка заяўляе, што “мы чакаем ад беларускага кінематографа прарыву”.
Паводле яго дзяржава зрабіла ўсё неабходнае для таго, каб аказаць фінансавую падтрымку “Беларусьфільму” ў няпросты перыяд”.
“Цяпер важна знайсці тыя кропкі, дзякуючы якім кінастудыя можа вярнуцца на ўзровень савецкага часу, калі яна была вядомай і паспяховай”, – указвае ўрадовец, словы якога падае “Белта”.