Беларусь зменшыла пастаўкі ў Расію малака і мяса

Паводле кіраўніка «Россельхознадзора» Сяргея Данкверта змяншэнне сягае 5-7 працэнтаў. Ён лічыць, што такой прадукцыі нехапае самім беларусам.

У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС урадовец адзначае, што расійскі бок дазваляе беларускім прадпрыемствам больш пастаўляць прадукцыі, аднак актывізацыі гандлю не назіраецца.

«Насупраць, – кажа Сяргей Данкверт, – імпарт мяса і малака з Беларусі знізіўся на 5-7 працэнтаў».

Ён мяркуе, што гэта можа быць звязана з закрыццём мяжы Беларусі з Украінай і «адпаведна, скарачэннем аб’ёму закупу там прадукцыі».

«Вызваленыя нішы закрываюцца коштам унутранай вытворчасці, а для экспарту застаецца меней рэсурсаў», выказваецца Сяргей Данкверт

«Россельхознадзор» у Расіі кантралюе сферу ветэрынарыі, абарачэння лекавых сродкаў для ветэрынарнага выкарыстання, каранціну і абароны раслін, бяспечнага абыходжання з пестыцыдамі і аграхімікатамі, а таксама пільнуе якасць і бяспеку збожжа, прадуктаў яго перапрацоўкі, зямельныя адносіны.

Рэгулярна над санкцыі гэтай арганізацыі трапляюць беларускія прадпрыемствы. У іх прадукцыі парушэнні.

Сяргей Данкверт адзначае, што беларускі бок інфармуецца аб выяўленых хібах і сам прымае меры, каб ім даць рады.

фота з адкрытых крыніц