Жыхарам вёскі Калодліва Ў Касцюковіцкім раёне рэкамендуюць назапасіцца прадуктамі харчавання, медыкаментамі і балонным газам – яна фактычна адрэзаная ад “вялікай зямлі”.
Веснавая паводка вядзе да павышэння ўзроўню рэк па ўсім Магілёўскім рэгіёне. Прэс-служба МНС паведамляе, што з берагоў выйшлі Сож, Проня, Вабіч, Друць, Бесядзь, Лахва і іншыя рэкі. У выніку затопленымі аказаліся цэлыя ўчасткі дарог і невысокія масты. Стыхія перарэзала забеспячэнне некаторых вёсак.
Так, у вёску Пільня Чэрыкаўскага раёна можна дабрацца толькі аўтамабілямі з павышанай праходнасцю. Адрэзанай аказалася таксама вёска Калодліва Касцюковіцкага раёна. У гэтых населеных пунктах пражываюць трое і дзевяць чалавек адпаведна. Жыхарам Калодліва мясцовыя службы МНС на паводкавы перыяд прапануюць назапасіцца прадуктамі харчавання, медыкаментамі, балонным газам. Як варыянт – на час пераехаць да сваякоў
Фота: “Голас Касцюкоўшчыны”