Абакраў каханку і сам дапамагаў шукаць злодзеяў

Днямі жыхарка Магілёва заўважыла знікненне сваіх залатых пярсцёнкаў і партманэ з тысячай рублёў – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. Пад падазрэнне трапіў яе сужыцель, раней неаднаразова судзімы 32-гадовы жыхар Магілёва. Рэчы ў 44-гадовай жанчыны прапалі ў той дзень, калі пара прымала гасцей. Гэта стала нагодай для сужыцеля, каб абвінаваціць у крадзяжы ўласных сяброў.

Падчас гулянкі ў маладога мужчыны скончыліся грошы. Вырашыўшы, што на яго не падумаюць, ён забраў з шафы гаманец і два пярсцёнкі сваёй каханкі, а пасля, калі яна выявіла прапажу, выказаўся, што гэта зрабілі госці. Ён нават дапамагаў шукаць прыяцеляў, якія разышліся, а пасля, калі жанчына выклікала міліцыю, уцёк з кватэры. Адзін пярсцёнак ён здаў у ламбард, другі прадаў мінаку, а за атрыманыя грошы купіў алкаголь.

Фота ілюстрацыйнае