Свабодную эканамічную зону “Магілёў” наведала дэлегацыя правінцыі Шэнсі. Прадстаўнікі кітайскіх бізнэс-колаў агучылі шэраг перспектыўных праектаў, якія могуць быць рэалізаваныя на Магілёўшчыне.
Кіраўнік СЭЗ “Магілёў” Павел Марыненка паведаміў, што адным з накірункаў інвестыцый можа стаць вытворчасць запчастак для аўтамабіляў, якія эксплуатуюцца ў Беларусі і Расіі.
Акрамя свабоднай эканамічнай зоны, кітайская дэлегацыя наведала таксама Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію – гасцей зацікавіла перспектыва вырошчвання соі, піша Тэлеграм-канал “Магілёў – мой горад”.
Фота: Магілёўскія ведамасці