Па выніках лабараторнага аналізу проб вады спецыялістамі Цэнтру гігіены і эпідэміялогіі забаронена купацца яшчэ ў двух вадаёмах на Магілёўшчыне.
Як паведамляе газета «Родная ніва» у сувязі з тым, што вада не адпавядае санітарным і эпідэміялагічным паказчыкам забарона накладзеная на купанне ў сажалцы, што ў Клімавічах і на раце Асцёр, каля дзіцячага аздараўленчага лагера «Арлёнак» у Клімавіцкім раёне.
Не даступным для акунання стаў і пляж у Шклове. Гаворка пра той, што на правым беразе Дняпра ля лядовай арэны.
Тым часам, Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі адправіў у Магілёўскі гарвыканкам і райвыканкам хадайніцтвы аб забароне купання дзяцей, дарослых і займацца воднымі відамі спорту на ўсіх мясцовых пляжах.
Сярод іх гарадскі на Дняпры, а таксама ў вёсцы Палыкавічы. Акрамя таго на Пячэрскім, Грабянеўскім вадасховішчах і на возеры ў вёсцы Вільчыцы.
Санэпідстанцыя адзначае, што гарадская і раённая ўлады не прынялі рашэння аб забароне купання на гарадскім пляжы і пляжы ў вёсцы Палыкавічы па рэкамендацыі службы тыднёвай даўніны.