Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
Увечары 12 мая Мікалаеў атакавалі расейцы. Горад быў абстраляны з рэактыўных сістэмаў залпавага агню, піша інтэрнэт-выданне «Багнет», спасылаючыся на паведамленне мэра Аляксандра Сянкевіча.
Па ягоных словах стралялі па Мікалаеву з боку Херсона (акупаваны расейцамі, Магілёў. media) і з мора. У розных раёнах гораду былі чуваць моцныя выбухі.
Пад абстрэл трапіла прамысловая, гарадская і прыгарадная інфраструктура гораду, удакладняе інфармацыйны рэсурс «0512», спасылаючыся на дадзеныя аператыўнага камандавання «Поўдзень».
У выніку атакі пацярпела чатыры чалавекі, адзначае інтэрнэт-газета «Новости N». Адбыліся пяць пажараў.
Днём раней ад абстрэлу Мікалееўшчыны былі параненыя 11 чалавек.
З Мікалаева з’ехала прыкладна дзве траціны працаздольнага насельніцтва. Для тых хто застаўся ў горадзе працы няма, кажа мэр Аляксандр Сянкевіч у інтэрвʼю інфармацыйнаму агенцтву «УНІАН».
«У асноўным засталіся старыя, людзі, якія адмаўляюцца зʼязджаць, а таксама людзі, якія забяспечваюць жыццядзейнасць гароду», – адзначае ён.
Па ягоных словах гараджаніне звыкліся з вайной і чакаюць міра. Ён мяркуе, што многія ягоныя землякі змянілі стаўленне да Расеі.
«Нават тыя, хто клікаў Пуціна, – заўважае мэр Мікалаева, – чакаюць міра, каб усё супакоілася».
фота прэс-служба Аляксандра Сянкевіча
Старшыня Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталій Кім лічыць, што вайна ва Украіне скончыцца мірным пагадненнем.
«У нас няма магчымасці падпісання капітуляцыі», – адзначае ён у інтэрвʼю «для спецпроекту ICTV Україна на звʼязку!», якое публікуе медыяхолдынг «НВ».
Клайпеда, Літва
8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
В Клайпедском порту в понедельник начался новый круизный сезон, во время которого в этом году ожидается 80 круизных судов.
Паводле Клайпедзкага цэнтру турызму і культуры ў гэтым сезоне мясцовы порт мае прыняць 80 круізных суднаў. Летась іх было два.
Першым літоўскі порт наведала судна з Нямеччыны, перадае інфармацыйнае агенцтва «Delfi». На ягоным барду было 300 нямецкіх турыстаў. Ім пакажуць стары горад Клайпеды, а таксама гарады Палагу і Нерынгу.
У жыхароў Клайпеды высвятляюць, як яны ставяцца да дэмантажу элементаў савецкай ідэалогіі , якія выкарыстоўваюцца ў мясцовым Парку скульптур на месцы пахавання савецкіх воінаў.
Згодна з заключэннем экспартнай групы месца пахавання салдат застанецца, але на ім не будзе сімволікі іншай атрыбутыкі, якія выкарыстоўваюцца ў эстэтыцы таталітарнага мілітарызму і савецкай прапагандзе, піша інфармацыйны рэсурс «Ftviraklaipeda».
atviraklaipeda.lt
«Пытанне аб пераносе парэшткаў або дэмантажы мемарыяльных дошак з прозвішчамі не разглядаецца – гэтага рабіць не плануецца, – адзначае прадстаўнік мясцовай улады Андрюс Дабранскіс. Ён кажа, што стаўленне да аховы парэшткаў пахаваных салдат будзе паважлівым і мудрым.
Высновы рабочай групы ды вынікі апытання грамадзян будуць перададзены ў гарадскі савет, які прыме канчатковае рашэнне.
фота: 24tv.ua