Вось гэты магілёўскі пральны парашок забаранілі прадаваць

Беларускі Дзяржстандарт забракаваў прадукцыю магілёўскага вытворцы бытавой хіміі, прадпрыемства “Сэльвін-Про”. Пад забарону трапіў пральны парашок WASHING TONE (“Горная свежасць Аўтамат”).

Адна з прэтэнзій да магілёўскага пральнага парашка – “увядзенне ў зман спажыўцоў”. На пакунку пазначана, што сродак падыходзіць для пральных машын любога тыпу, але гэта супярэчыць паказчыкам пенаўтварэння. Пры норме пенаўтваральнай здольнасці ў гэтым выпадку не больш за 180 мм, у WASHING TONE яна склала больш за 199. Гэта значыць, што парашок не падыходзіць для машын з вертыкальнай загрузкай.

Акрамя таго, яго мыйная здольнасць аказалася па факце ўдвая ніжэй, чым прадугледжана дзеючымі стандартамі.

Фота: sellwinpro.by