Жыхары Хоцімска ўжо стаміліся прасіць мясцовых дарожнікаў, каб прывялі ў парадак дарожнае палатно на вуліцы Чапаева. Яміна на поўдарогі красуецца там ужо поўгады. У першы раз пра яе нагадалі ў сакавіку 2024 года, калі ўсе цэнтральныя вуліцы горада былі пакрытыя падобнымі выбоінамі. Да гэтага часу, нягледзячы на бравурныя абяцанні адрамантаваць усе дарогі да 9 мая, “так нічога і не змянілася” – піша раённая газета “Шлях Кастрычніка”.
Фота: “Шлях Кастрычніка”