Напярэдадні Дня пажылых людзей у Слаўгарадзе раённы аддзел дзённага перабывання для інвалідаў і пажылых людзей сумесна з Цэнтрам фізкультурна-аздараўленчай працы і Чырвоным Крыжам правялі марафон па скандынаўскай хадзьбе – піша газета “Прысожскі край”.
Мерапрыемства праходзіла на возеры Маладзёжным. Пра дыстанцыю марафона не паведамляецца. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя дыпломы. Гэта першае падобнае мерапрыемства ў раёне. Больш фота можна знайсці тут.
Фота, відэа: Прысожскі край