Дзве крыніцы ў Магілёўскай вобласці атрымалі статус гідралагічных помнікаў прыроды мясцовага значэння.
Рашэннем Слаўгарадскага райвыканкама ўведзены меры аховы, забаронены дзеянні, якія пагражаюць унікальным прыродным тэрыторыіям.
Гаворка ідзе пра два гідралагічныя аб’екты — «Крыніца Шведава крыніца» і «Крыніца Дальнія Сажэлкі» — яны абвешчаны помнікамі прыроды мясцовага значэння, паведамляе БелТА. Абедзьве яны зняходзяцца каля вёскі Любаны.
- плошча «Крыніцы “Шведава крыніца» — 0,7536 гектара;
- плошча «Крыніцы “Дальнія Сажэлкі» — 1,5072 гектара;
Ёсць у Слаўгарадскім раёне яшчэ і «Блакітная крыніца», якая лічыцца найбуйнейшай крыніцай ва Усходняй Еўропе і таксама з’яўляецца гідралагічным помнікам прыроды, але рэспубліканскага значэння. Усяго ў Слаўгарадскім раёне налічваецца 24 крыніцы.
Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.