У Шклове прайшоў “Дзень агурка” – фота

Традыцыйнае раённае свята, прысвечанае мясцоваму брэнду, прайшло на выходных у Шклове.

“Дзень агурка” праходзіць у Шклове кожны год, пачынаючы з 2006 года. Шклоў лічыцца агурковай сталіцай на Усходзе Беларусі. Мясцовыя жыхары масава вырошчваюць агуркі ў сваіх цяпліцах і ўжо дзесяцігоддзямі пастаўляюць іх на продаж у самыя разнастайныя гарады краіны.

День огурца

У 2007 годзе ў Шклове з’явіўся помнік агурку, аўтарам якога стаў знакаміты магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў.

Памятник огурцу

Свята агурка сёлета праходзіла на цэнтральнай плошчы Шклова, каля гарадской ратушы – паведамляе газета “Ударны фронт”. Галоўнай персонай на мерапрыемстве стаў Сяргей Барташ – былы міністр сельскай гаспадаркі, якога павысілі да старшыні Шклоўскага райвыканкама.

Сергей Бартош

Шклов

Ратуша Шклов

Сувениры Шклов

Трэш Шклов

Фота: “Ударны фронт”