Помнік прасякнуты сімвалізмам. На ім малады капітан Шарль дэ Голь выяўлены на фоне паўкруглай рэльефнай сцяны з аконнымі праёмамі, якая сімвалізуе шлях ад вязня да лідара Супраціўлення.
Капітан Шарль дэ Голь – будучы генерал, лідар французскага Супраціўлення і прэзідэнт Францыі – з ліпеня па верасень 1916 году быў у Шчучыне ў нямецкім палоне, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».
Ён прымаў удзел у ваенных дзеяннях ад пачатку І Сусветнай вайны – з жніўня 1914 года. Тройчы быў параненым, апошні раз у Вердэнскай бітве 1916 года. Пакінуты на полі бою.
Атрымаў пасмяротную воінскую пашану, ордэн Ганаровага Легіёну. Саслужыўцы не ведалі, што дэ Голь выжыў і ў палоне. Шэсць разоў ён рабіў спробы ўцячы і быў вызвалены толькі па сканчэнні вайны.
У Францыі яго шануюць як адну з самых значных палітычных фігур у гісторыі, нароўні з Напалеонам І.
2020 год у гэтай краіне быў абвешчаны «Годам дэ Голя». За межамі Францыі, помнікі яму ёсць у Варшаве, Маскве, Нур-Султане. Цяпер з’явіцца ў Беларусі.