У прыфрантавым Мікалаеве “праблемы ў эканоміцы”. Чаму ваенны аспект важны цяпер у сацыяльна-культурнай жыцці, тлумачаць удзельнікі канфэрэнцыі ва Ўлацлавеку (фота)


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


 

Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

«Падзенне па бюджэце вельмі вялікае, але не катастрафічнае», – кажа ў інтэрв’ю тэлеканале «НІС-ТБ» пра эканамічную сітуацыю ў Мікалаеве мэр Аляксандр Сянкевіч.

Паводле яго некаторыя вытворчасці вывозяцца ў іншыя рэгіёны, якія менш падвяргаюцца абстрэлу і якія не так блізкія да лініі размежавання, цытуе Сянкевіча інтэрнэт-выданне «Навіны N».

«Таму ёсць сурʼёзныя праблемы з эканомікай, тлумачыць ён. – Але трэба сказаць, што ў сувязі з вайной у нас тут знаходзіцца вялікая колькасць вайскоўцаў. І частка ПДФА (падатак на даходы фізічных асобаў) ад вайскоўцаў павялічылася ў структуры бюджэту гораду».

У Мікалаеве за прамінулыя содні ад абстрэлаў расійскімі вайскоўцамі атрымалі раненні 5 чалавек. Сярод іх дзяцей няма, паведамляе старшыня Мікалаеўскага абласнога савету Ганна Замазеева ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле яе 158 жыхароў вобласці знаходзяцца ў мясцовых шпіталях.

s.mind.ua

Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейцаў ва Ўкраіну на Мікалаеўшчыне пашкоджана, ці знішчана цалкам 3557 цывільных аб’ектаў. Найбольш пацярпеў жылы фонд. 2529 будынкаў вымагаюць рамонту, альбо ператвораныя ў друз, паведамляе газета «Миколаївська правда».


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.

Прэзідэнт Эгілс Левітс заклікаў урад надаць Латгаліі асаблівую ўвагу і правесці там выязное пасяджэнне і абмяркаваць асаблівыя праблемы рэгіёну, адзначае «Наша газета».

Выданне нагадвае, што Левітс двойчы сёлета наведваў Латгалію. Сустракаўся з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў, абмяркоўваў як эканамічныя, так і звязаныя “з прыгранічным месцазнаходжаннем і агрэсіўнай палітыкай Расіі і Беларусі”, а таксама  перспектывы развіцця рэгіёну ў новых геапалітычных умовах.

Набылі моц змены ў закон аб падтрымцы грамадзянскіх асоб Украіны. Згодна з імі грамадзяне Латвіі, якія бясплатна размяшчаюць грамадзян Украіны ў сваіх дамах, будуць мець права на кампенсаванне выдаткаў, звязаных з іх пражываннем.

gorod.lv/novosti

Як піша інтэрнэт-выданне «Наш город», памер кампенсацыі складае 100 еўра ў месяц за першую паселеную асобу і 50 еўра за кожнага наступнага кватаранта, але не больш за 300 еўра ў месяц, за якія пражываюць у адным жыллё.

Паводле былога міністра ўнутраных спраў Марыса Гулбіса, дадзеныя апытанняў паказваюць, што ў Латвіі колькасць прарасійска настроеных людзей зменшылася.

Латвійскі інтэрнэт-партал PRESS.LV падае на выказванне Гулбіса аб тым, колькі людзей выходзіла да помніка ў парку Перамогі раней і колькі сабралася сёлета. Па ягоных словах у ранейшыя часы сюды прыходзіла 9 мая да 200 тысяч чалавек. Прыкладна столькі галасавала за рускую як другую дзяржаўную мову ў Латвіі. Сёлета ж грамада была нашмат меншай.

На ягоны погляд «рэакцыя латышскага грамадства на падзеі 10 траўня дэманструе хутчэй тое, што ў многіх нарэшце расплюшчыліся вочы і развеяліся ілюзіі наконт светапогляду значнай часткі жыхароў Латвіі, продкі якіх прыехалі сюды ў перыяд савецкай акупацыі».

Выданне акцэнтуе ўвагу, што інтэнсіўны прыток грамадзян СССР у акупаваную Латвію пачаўся адразу пасля 1945 года, на працягу першых пяці гадоў, і яго дынаміка запаволілася толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў.

Паводле дэпутата Сейма Аляксандра Кірштэйнса ў бліжэйшай перспектыве ў Латвіі застануцца толькі дружалюбныя рускія і краіна хутка «алатышыцца», А тыя, хто гэтага не прыме, зʼедуць.


Клайпеда, Літва

8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

Пра грамадзянку Літвы, якая праславілася паездкамі да Лукашэнкі і марыць аб сустрэчы з Лаўровым, піша інфармацыйнае агенцтва «Delfi».

Паводле выдання Эрыка Швенчэнене сцвярджае, што не атрымлівае фінансавай дапамогі ў Беларусі і ніколі не размаўляла з прадстаўнікамі спецслужбаў суседняй краіны, а да Аляксандра Лукашэнкі ёй нібыта ўдалося падысці таму, што ў яе ёсць пасведчанне журналіста. Яна не думае, што ў яе дзеяннях ёсць нешта дрэннае.

Былы пасол Літвы ў Беларусі Пятрас Вайтэкунас лічыць, што паездкі Швенчэнене і яе паплечнікаў у Беларусь, дыфірамбы гэтай краіне, дыктатар якой падтрымлівае Расію ў крывавай вайне, зносіны з прадстаўнікамі Беларусі шкодніцтвам.

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы адзначае, што за такімі людзьмі назіраюць і з імі размаўляюць, а палітыкі адзначаюць, што, магчыма, трэба мяняць законы, каб за такую ​​дзейнасць можна было караць.

Інфармацыйнае агенцтва «Delfi» называе Эрыку Швенчэнене паплечніцай асуджанага за шпіянаж на карысць Расіі Альгірдаса Палецкіса.


Улацлавек, Польшча

Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек.

Ва Ўлацлавеку на міжнароднай канферэнцыі прадстаўнікі паліцыі, мясцовай улады і навукоўцы абмяркоўваюць стратэгію нацыянальнай бяспекі ў надзвычайнай сітуацыі, піша інтэрнэт-выданне «Nwloclawek.pl».

nwloclawek.pl

Паводле адной з арганізатарак доктара Моніка Кампер – Кубаньскай мэта канферэнцыі – паказаць шматбаковы падыход да бяспекі і давесці грамадскасці, што ваенны аспект важны ў сацыяльна-культурнай жыцці.

Сёлета канферэнцыя асабліва важная ў сувязі з сітуацыяй на ўсходзе краіны і вайной, кажа яна.

nwloclawek.pl

«Нам усім давялося перайсці на новы лад жыцця, – адзначае навукоўца. – Сучасныя пагрозы ставяць задачу не толькі перад уладай і арміяй, але і перад мясцовай уладай, светам навукі і ўсяго грамадства. Мы хацелі б свабодна гаварыць пра бяспеку, але цяпер мы павінны гаварыць пра бяспеку дзеля нашага паўсядзённага жыцця».


Габрава, Балгарія

Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару.

Працягласць жыцця ў Балгарыі скарачаецца. Жанчыны перажываюць мужчын больш чым на 7 гадоў.

Інтэрнэт-выданне Informo.bg падае звесткі Нацыянальнага статыстычнага інстытуту. Паводле яго сярэдняя працягласць жыцця ў краіне 73,6 года і ў параўнанні з папярэднім перыядам (2018 – 2020 гады) скарацілася на 1,0 года.

Сярэдне статыстычны мужчына жыве 70,1 год, а жанчына – на 7,3 года больш, да – 77,4 году.

У Габраве распачаўся фестываль гумару і сатыры. Сёлета ён прысвечаны эканамічным і экалагічным праблемам. У цэнтры ўвагі рэакцыя цывілізацыі на катаклізмы, выкліканыя змяншэннем прыродных рэсурсаў.

gabrovonews.bg

Паводле інфармацыйнага рэсурсу «Габрово Нюз» на фестываль 645 мастакоў з 77 краінаў даслалі 1100 работ. Пераможцаў вызначыць міжнароднае журы.

Імпрэзы фестывалю будуць адбываць да 30 верасня. Ён праходзіць у 25 раз.