У Мікалаеве за два дні загінулі трое грамадзян, дзясяткі параненыя. Балгарыя збіраецца адрамантаваць 80 украінскіх танкаў. У Даўгаўпілсе вырашаюць праблему чэргаў да дзіцячых стаматолагаў (фота)


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


5 чэрвеня ў выніку абстрэлаў расійскімі войскамі Мікалаеўшчыны на працягу 29 чалавек былі параненыя. Сярод іх дзяцей няма, падае паведамленьне старшыні Мікалаеўскага абласнога савету Ганны Замазеевай інфармагенцтва «Суспільне Новини».

static2.gazeta.ua

Па стане на раніцу 5 чэрвеня ў мікалаеўскіх шпіталях знаходзяцца 286 чалавек, якія пацярпелі ад атак расійскіх войскаў на Мікалаеўскую вобласць. Яшчэ 41 пацярпелы атрымаў амбулаторную дапамогу. За час поўнамаштабнай агрэсіі Расіі на Мікалаеўшчыне пацярпелі 47 дзяцей.

4 чэрвеня 2022 года ахвярамі расійскіх абстрэлаў сталі шасцёра грамадзян. Трое з іх загінулі. Горад быў атакаваны ракетным комплексам залпавага агню «Ураган» і ствольнай артылерыі.

magnolia-tv.com

Пашкоджаныя 15 кватэр, 5 аўтамабіляў. На складах аднаго з мясцовых прадпрыемстваў адбыўся маштабны пажар.

У Першамайску, горадзе ў Мікалаеўскай вобласці, мастакі, якіх жывуць з інваліднасцю, прадаюць свае творы, каб на выгадаваныя сродкі падтрымаць Узброеныя сілы Ўкраіны.

s.0512.com.ua

Ініцыятарам акцыі выступілі актывісты суполкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Нам усё роўна».

Акрамя збору сродкаў на падтрымку ўкраінскіх салдат, мастакі прыцягваюць увагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі і выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, піша інфармацыйны рэсурс «0512».


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.


У Даўгаўпілсе мясцовая ўлада спрабуе вырашыць праблему вялікіх чэргаў да дзіцячых стаматолагаў. Яе называюць катастрафічнай. Каб трапіць на прыём даводзіцца чакаць амаль паўтара года, піша «Наша газета».

Выданне адзначае: нягледзячы на ​​тое, што дзяржава выдзяляе сродкі на лячэнне менавіта дзяцей, прыватныя дактары не гараць жаданнем лячыць ім зубы. Дактары тлумачаць гэта тым, што дарослыя прыходзяць да стаматолага свядома, а ледзьве не прыводзяць гвалтам і часта няпроста іх прымусіць нават адкрыць рот.

www.nasha.lv

Існуе яшчэ адна праблема: кожны чацвёрты маленькі пацыент не з’яўляецца на прыём, хаця і быў загадзя запісаны. Бацькі нярэдка запісваюцца адразу на некалькі праграм і не папярэджваюць лекара аб адмене свайго візіту, а за гэты час можна было вылечыць зубы камусьці іншаму.

Самакіраванне прапанавала прыватным дантыстам прымаць хаця б 10%дзяцей ад агульнай колькасці пацыентаў. Кіраўніцтва гораду не можа прымусіць прыватнікаў так рабіць, можа толькі прапанаваць.

Жыхар Латвіі збірае подпісы за пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Ён стварыў петыцыю на адной з платформаў у інтэрнэце, піша інтэрнэт-выданне «Наш город».

На думку ініцыятара павелічэнне вольнага часу будзе садзейнічаць задаволенасці працоўных, а эфектыўнасць працы пры гэтым не знізіцца. Таксама ў людзей зʼявіцца больш часу для вучобы і самаразвіцця, што дасць станоўчы эканамічны эфект.

Каб жаданае зрабіць рэальным неабходна ўнесці змены ў адзін з артыкулаў Закону аб працы. За няпоўны месяц петыцыю падпісалі больш за 4 тысячы чалавек.


Габрава, Балгарія

Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару.


Амбасадар Украіны ў Балгарыі Віталь Маскаленка афіцыйна звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў з просьбай, каб урад разгледзеў пытанне аб прадстаўленні Ўкраіне савецкай зброі, якой валодае Балгарыя.

ichef.bbci.co.uk

«Нам патрэбна зброя, гаворка ідзе пра гаўбіцы і ракетныя комплексы – савецкая, старая зброя, з якой мы можам справіцца», – падае каментар дыпламата інтэрнэт-выданне Informo.bg

Паводле выдання Віталь Маскаленка прызнаўся, што ў Балгарыі збіраюцца адрамантаваны 80 танкаў з Украіны.

Агенцтва занятасці пачало выдзяляць на аплату арэнды і камунальных расходаў за жытло працаўладкаваным уцекачам з Украіны.

Сума падтрымкі складае 356 леваў (200 долараў ЗША) на тры месяцы, перадае Балгарскае нацыянальнае радыё.

static.bnr.bg

Акрамя таго, дзяржава забяспечыць працадаўцам мінімальны заробак і страхоўку на 3 месяцы пры прыёме на працу грамадзян Украіны, трапілі ў Балгарыю пасля 24 лютага.

Праграма працоўнай інтэграцыі ўкраінскіх грамадзян будзе рэалізоўвацца за кошт еўрапейскіх сродкаў. Агульная сума дапамогі складае 46 мільёнаў 560 тысяч леваў.

Прадугледжаная для грамадзян Украіны псіхалагічная падтрымка, прафарыентацыя і матывацыя да пачатку працы.