Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
Два чалавекі загінулі і 20 параненых. Сярод іх двое дзяцей. Такі вынік ракетнага ўдару расійскіх войск па Мікалаеве 17 чэрвеня.
korabelov.info
Акрамя загінулых і параненых людзей пашкоджаныя больш за дзесяць жылых дамоў і спарткомплекс, перадае інтэрнэт-выданне «Корабелов-инфо».
Абстрэльвалі горад расіяне 16 чэрвеня. У выніку атакі касетнымі снарадамі ахвяраў удалося пазбегчы. Былі пашкоджаныя 5 будынкаў.
unn.com.ua
15 чэрвеня на Мікалаеўшчыне з-за нападаў расейскіх акупантаў былі параненыя 11 мірных жыхароў. Дзяцей сярод пацярпелых не было. Усе параненыя дастаўлены ў медычныя ўстановы, паведаміла інфармацыйнае агенцтва “UNN”.
На Мікалаеўшчыне дэпутаты Паўднёва-Украінскага гарадскога савету прагаласавалі за датэрміновае спыненне паўнамоцтваў мэра, прызнаўшы яго працу нездавальняючай.
За адстаўку прагаласавала 28 дэпутатаў з 30-ці, паведаміла выданне «Подбор.Тав».
Даўгаўпілс, Латвія
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
Мясцовая ўлада Даўгаўпілсу мае намер аспрэчыць у Канстытуцыйным судзе закон аб зносе савецкіх помнікаў, бо дзяржава не прадугледзела для таго сродкаў, піша інтэрнэт-выданне Press.
press.lv
На думку старшыні Даўгаўпілскай думы Андрэя Элксніньша Сейм ухваліў «непрафесійны закон», які супярэчыць іншаму закону «Аб самакіраванні». Згодна з якім калі дзяржава абавязвае самакіраванню выканаць нейкую функцыю, то мае прадугледзіць для таго фінансаванне.
Элксніньш лічыць, што парламент парушае аўтаномію органаў самакіравання.
Цяпер у Даўгаўпілсе чакаюць з Кабінету міністраў спіс помнікаў, якія падлягаюць пад дэмантаж. Мясцовая ўлада сама збіраецца вырашыць, якія з іх зносіць.
Траўна, Балгарыя
Горад пабрацім Асіповічаў. Насельніцтва 10 тысяч чалавек. Цэнтр аднайменнай абшчыны ў Габраўскай вобласці. Старая частка гораду абвешчана архітэктурным запаведнікам. У ёй 140 помнікаў эпохі нацыянальнага адраджэння. Штогод ладзіцца адзіны ў краіне міжнародны пленэр драўлянай пластыкі.
У Траўне жыхары збіраюць адыходы пластыку і макулатуру, каб атрымаць кнігу.
Экалагічныя ініцыятывы, піша выданне Gabrovonews арыентаванае на дзяцей і іхных бацькоў.
tryavna.bg
Кампаніі «Аддай непатрэбны пластык – атрымай новую кнігу» і «Збяры паперу для новай кнігі» арганізаваў мясцовы муніцыпалітэт.
tryavna.bg
У акцыях удзельнічаюць, як шараговыя грамадзяне, так і чыноўнікі. Каб займець кнігу трэба сабраць 2 кг пластыку і 5 кг выкарыстанай паперы.