Mogilev.media нядаўна распавядалі малавядомую гісторыю пра коннае рабаванне цягніка ў Магілёве. А на днях адбылося падобнае злачынства – работнік чыгункі выкінуў з вагона 2,5 тоны металалома каб здаць у пункт прыёму, паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.
Падчас стаянкі на адной з чыгуначных станцый 40-гадовы работнік гэтай жа арганізацыі забраўся ў перасовачны вагон і скінуў на зямлю метал, плануючы потым вывезці яго і здаць. Каб зрабіць гэта хутка, ён папрасіў свайго знаёмага дапамагчы з транспарціроўкай выкрадзенага.
Аднак, калі мужчыны паспрабавалі ўцячы з месца злачынства, іх затрымалі праваахоўнікі. Агульная шкода склала больш за 1 960 беларускіх рублёў.
Фота ілюстрацыйнае