У Магілёве пройдзе турнір па мотакросу

У Магілёве пройдзе турнір па мотакросу

У магілёўскім экстрым-парку на вуліцы Фаціна 2 і 3 верасня пройдуць спаборніцтвы па мотакросе ў межах адкрытага Чэмпіяната Беларусі. Спаборніцтвы збяруць больш за 100 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны, таксама плануецца прыезд прадстаўнікоў Расіі.

У гарадскім экстрым-парку гоншчыкі пераадолеюць трасу працягласцю 2,1 км, на якой прадугледжаны 12 трамплінаў з перападам вышынь да 60 м. 

“Магілёўская траса адрозніваецца ўнікальным рэльефам нават у маштабах СНД, сёлета ёй спаўняецца 20 гадоў. – расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Мазур – Яна дазваляе спартсменам паказаць сваё майстэрства – максімум прафесіяналізму і відовішчнасці, а гледачам ацаніць іх тэхніку і прыгажосць гэтага віду спорту.”

Фота: belarusinfo.by