Напярэдадні зімы дайшлі рукі гарадскіх службаў да рамонту пліткі прамянёў, якія паказваюць час у сонечны дзень на плошчы Зорак ля кінатэатра Радзіма.
Прамяні гадзінніка даўно палопаліся і сталі ламанымі, але на гэта даўно не звярталі ўвагі. Бадай, ніхто нават не задумваўся, што зламаныя часткі гарадскога гадзінніка – гэта кепская прыкмета для ўсяго горада.
Відаць, правядзенне фестывалю “Анімаёўка” прыцягнула гасцей і гаспадароў гораду на плошчу перад кінатэатрам і хтосьці заўважыў непарадак. І вось работы пачаліся.
Ці будзе рамонт добрым пакажа, хай даруюць тут таўталогію, менавіта час. Ведаючы брутальныя метады ачысткі тратуараў ад снегу ўзімку ў нашым грорадзе, з цяжкасцю верыцца, што рамонт надоўга выправіць сітуацыю. Але ж заўжды хочацца верыць у лепшае.