Каля сямі раніцы на вуліцы Астроўскага ў Магілёве інспектары ДПС спынілі маршрутнае таксі Volkswagen. У мікрааўтобусе знаходзіліся пасажыры звыш колькасці, прадугледжанай канструкцыяй транспартнага сродку.
Пры вынясенні папярэджання за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў у супрацоўнікаў ДАІ выклікала падазрэнне фізічны стан вадзіцеля. Агляд паказаў наяўнасць 1,1 праміле алкаголю ў парах выдыханага паветра – гаворыцца ў паведамленні ДАІ.
За кіраванне транспартам у нецвярозым стане надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе пазбаўлення права кіравання тэрмінам да 5 гадоў і штрафу да 200 базавых велічыняў.
Фота: скрыншот ДАІ.