У Магілёве прэзентуюць Шклоўскі раён. Імпрэзу арганізаваў абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы да Году гістарычнай памяці.
На пляцоўцы абласной філармоніі выстаўленая на продаж прадукцыя шклоўскіх прадпрыемствах. Пад паветкамі туалетная папера і ўпакоўка ад фабрыкі «Спартак», харчы з сельгаспрадпрыемства «Александрыйская».
Бойкага гандлю не назіраецца, хоць артысты самадзейных калектываў спевамі завабліваюць мінакоў.
«Дождж, прахожыя нават не спыняюцца і не абарочваюцца», – пракаментавала сітуацыю з кірмашом адна з гараджанак.
На сайце метадычнага цэнтру адзначана, што прэзентацыяй Шклоўскага раёну працягваецца фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная народная». Фэст прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
Мэтадысты інфармуюць, што адбудзецца канцэрт з удзелам найлепшых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, а таксама выстава майстроў народнай творчасці і выстава-продаж вядучых прадпрыемстваў Шклова.
«Усё гэта дэманструе поспехі, культурнае багацце, а таксама асаблівасці народных традыцый і рамёстваў раёну», – заяўлена ў прэзентацыі імпрэзы.