Праз міжнародныя санкцыі не даступнымі для ўладальнікам сталі каля 59,8 мільёнаў еўра, 11,9 долараў ЗША і звыш 125 тысяч расійскіх рублёў.
У спісе кампаніяў, чыя сродкі замарозілі, апынулася «Belintertrans Baltic», якой кіруюць беларусы, піша інфармацыйная агенцтва “Delfi”.
Выданне, спасылаючыся на служба па расследаванні фінансавых злачынстваў Літвы, паведамляе, што ў транспартна-экспедыторскай кампаніі выяўленыя сувязі з «аўтарытарным лідарам» Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам транспарту і камунікацыяў краіны Аляксеем Аўраменкам.
100 працэнтамі «Belintertrans Baltic» валодае беларуская дзяржаўная кампанія «Беларускі чыгуначны транспартна-лягістычны цэнтар».
Паводле дадзеных Рэестравага цэнтру, абарачэнне «Belintertrans Baltic» летась знізіліся на 9,8 працэнтаў да 32 мільёнаў еўра. Страты зменшыліся на 27 працэнтаў да 252 тысяч еўра.
фота: dcdn.lt