15 снежня абваліўся дах будынка ў г.п.Краснаполле – паведамляе МНС.
У выніку абвальвання часткова пашкоджана пакрыццё і драўлянае лачанне даху. Будынак належыць Краснапольскаму УПКП «Жылкамунгас». Пацярпелых няма. Апорныя канструкцыі будынка не пашкоджаны.
Меркаваная прычына абвальвання – снегавая нагрузка.
Фота: МНС