Нягледзячы на штодзеннае скарачэнне светавога дня – а ён ужо меней за 9 гадзін – лістапад не перастае здзіўляць сваім цёплым надвор’ем.
У ноч з 9 на 10 лістапада па Магілёўскай вобласці прагназуецца тэмпература +6 +8°С. Будуць панаваць вятры паўднёвых накірункаў з хуткасцю да 5-10 м/с.
Раніцай 10 лістапада, у чацвер, туманы, надвор’е з праясненнем.
Удзень чакаецца +8 +10°С, вецер хуткасцю да 6-10 м/с, воблачна, месцамі выпадуць невялікія ападкі.
У пятніцу, 11 лістапада, прагназуюцца невялікія дажджды, воблачнасць, у асноўным да+7 +9°С, месцамі да +10°С.
Выходныя, па прагнозах метэаролагаў, парадуюць нас надвор’ем без ападкаў. Будзе воблачна і месцамі ясна, тэмпература паветра ўдзень да +9 +10°С.
З панядзелка паступова слупок тэрмометра папаўзе ўніз, і ў другой палове тыдня чакаецца дзённая тэмпература ніжэй за +5°С.
Аўтамабілістам нагадаем, што пара мяняць летнюю гуму на зімовую.
Паводле шматгадовых назіранняў, сярэдняя тэмпература лістапада складае 0,1°С, у Бабруйску +0,7°С, Магілёве +0,1°С. У гэтым годзе сярэднія тэмпературы першай дэкады склалі болей за +5°С.