Калі ў спісе забароненых прафесіяў было 181 пазіцыя, то цяпер 88.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала скарэктаваны спіс прац, якія застаюцца недаступнымі для жанчын. Іхныя ўмовы аднесеныя да небяспечных і шкодных для жаночага здароўя. Пастанова міністэрства піша газета «СБ. Беларусь сегодня» набудзе моц 24 чэрвеня.
Жанчынам цяпер дазволілі працаваць кіроўцамі самазвалаў, ліцейшчыкамі, а таксама наймацца на прафесіі цэлюлознай і папяровай вытворчасці.
Не возьмуць іх на працы, якія вымагаюць уздымання цяжкасцяў пэўнай вагі. Занятак у горнай і горнакапітальнай сферы ім шукаць не варта. Да зварачных прац у замкнёнай прасторы і да тушэння пажараў жанчыны допуску не атрымаюць.
фота: fotorelax.ru