З наступленнем зімы памякчэлі сэрцы ў адміністрацыі бабруйскага прадпрыемства трактарных дэталяў. Іх падведамасны, так званы “санаторскі” пляж, на якім размешчана спартыўная пляцоўка ААТ “БЗТДіА”, адкрыўся для ўсіх наведвальнікаў.
Як піша гарадскі рэсурс bobr.by, трывогу мясцовыя жыхары забілі яшчэ ў верасні, калі прадпрыемства пачало адгараджваць заборам частку гарадскога пляжа. На самім прадпрыемстве першым часам супрацоўнікі былі перакананыя, што цяпер пляж і спартыўныя пляцоўкі на ім стануць недасягальнымі для шараговых грамадзян. Цяпер жа адміністрацыя завода вывесіла адмысловую таблічку, якая паведамляе, што пляж адкрыты для ўсіх наведвальнікаў. Пачынаючы з 7 снежня. Цікава, ці захаваецца гэты рэжым працы летам.
Фота: bobr.by