З 5209 асабовых рахункаў – 1020 маюць пратэрмінаваную запазычанасць.
На 1 мая даўгі за аплату камунальных паслугаў складалі 91,94 тысячы рублёў.
У 2022 годзе выселены з не прыватызаванай кватэры за сістэматычную запазычанасць быў выселены 1 неаплатнік. З ім скасавалі дамову найму жылля. З пачатку году прэтэндэнтаў на высяленне павялічылася да пяці, паведамляе газета «Шлях Кастрычніка».
Хоцімск самы ўсходні райцэнтр Беларусі. Яго насельніцтва два гады таму складала крыху больш за 6 тысяч чалавек.
На Магілёўшчыне ў Хоцімскім раёне найменей зарабляюць. Адпрацаваўшы месяц тутэйшы сярэднестатыстычны жыхар мае – 988 рублёў, ці 360 долараў ЗША. У рэальнасці заробкі тут значна меншыя. У дапандэмійны час мясцовае жыхарства жыло з гастэрбайтэрскіх паездках у Расію. Цяпер гэтага рэсурсу няма.
З дзейных мясцовых прадпрыемстваў – льнозавод, аўтобусны парк, жылкамгас, яшчэ колькі арганізацыяў сацыяльнага сэрвісу. У раёне шэсць сельгаспрадпрыемстваў.
Дзеіць тут завод, які здабывае і перапрацоўвае трэпел – прыродны матэрыял, які выкарыстоўваецца для вырабу будаўнічага матэрыялу. На прадпрыемстве працуе два дзясяткі чалавек. Яно то спыняцца, то аднаўляе вытворчасць.
фота з адкрытых крыніц