Трактар у Княжыцах касіў траву на ўзбочыне і зачапіў п’яную жанчыну

Трактар у Княжыцах касіў траву на ўзбочыне і зачапіў п’яную жанчыну, якая там ляжала

У аграгарадку Княжыцы Магілёўскага раёна трактар “Беларус” праводзіў працы па пакосу травы на ўзбочынах дарог. Падчас гэтых прац механізм зачапіў нецвярозую 49-гадовую жанчыну, што спала ў кювеце. На шчасце, жанчына не атрымала цяжкіх траўм – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС