Больш за 20 жыхароў рэгіёну сталі ахвярамі махлярства. Іх страты ацэненыя ў больш чым 10 тысячаў рублёў.
Найбольш крымінальных справаў па фактах махлярства пад выглядам інтэрнэт-крамаў распачата ў Бабруйску. Мясцовыя аператыўнікі расследуюць 9 такіх злачынстваў.
Усяго ж у вобласці больш за два дзясяткі падобных крымінальных справаў, піша газета «Маяк Прыдняпроўя».
Паводле абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў пацярпелыя цікавіліся аб’явамі ў Інстаграме аб продажу садовай мэблі, надзіманых басейнаў. Удакладніўшы ў махляроў пытанні аб тавары, перапісваючыся з імі ў інтэрнэце, пералічвалі 100 працэнтаў перадаплаты, але замоўленай рэчы не атрымлівалі.