Агнястрэльную траўму атрымаў салдат тэрміновай службы аднаго з механізаваных падраздзяленняў.
Ваеннаслужачаму аказана медычная дапамога, адзначана у тэлеграм-канале «Министерство обороны Республики Беларусь»
У паведамленні гаворыцца, што камісіяй Міністэрства абароны ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі праваахоўных органаў праводзіцца праверка на ўстанаўленне абставін здарэння.
фота з рэсурсу https://ukranews.com/news