Сёння не стала яркага беларускага палітыка, колішняга лідара камуністаў і партыі “Справядлівы свет” Сяргея Калякіна – паведамляе выданне “Позірк”. Яму было 72 гады.
“Камуніст, які выступае за дэмакратыю, свабоду і роўнасць” – так характарызавала Калякіна выданне “Deutsche Welle”. Да самага канца жыцця ён заставаўся апантаным марксістам.
Сяргей Калякін стаў камуністам у далёкім 1977 годзе, калі ўступіў у КПСС. Гэтая партыя ў СССР фактычна кантралявала дзяржаўныя органы кіравання. У той час Калякін быў партыйным функцыянерам. Займаў розныя пасады ў структурах КПБ. Калі Беларусь дабілася незалежнасці, ён застаўся камуністам.
У 1994 годзе ўзначаліў Партыю камуністаў Беларускую, якая была ў апазіцыі да Лукашэнкі. На чале партыі Калякін прабыў да 2009 года, калі была заснавана партыя левых “Справядлівы свет”. Гэтай партыяй палітык кіраваў да яе ліквідацыі Вярхоўным судом у верасні 2023 года.
Фота: udf.name