Нацыянальны Статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў свежыя дадзеныя пра намінальную сярэднюю зарплату па краіне. Паводле дадзеных камітэта, за ліпень такая зарплата склала ў Магілёўскім рэгіёне 1 981,7 рублі. Гэта амаль на 25 рублёў менш, чым у Віцебскай вобласці, што ідзе перадапошняй.
Агульная карціна па намінальнай сярэдняй зарплаце па Беларусі наступная:
- г. Мінск 3 103,5 руб.;
- Мінская вобласць 2 407,2 руб.;
- Гомельская вобласць 2 137,6 руб.;
- Гродзенская вобласць 2 136,9 руб.;
- Брэсцкая вобласць 2 091,8 руб.;
- Віцебская вобласць 2 008,2 руб;
- Магілёўская вобласць 1 981,7 руб.
Намінальная сярэдняя зарплата – гэта вельмі ўмоўная статыстычная характарыстыка, якая дае слабое ўяўленне пра рэальныя даходы насельніцтва. Таму што, напрыклад, у выпадку, калі на прадпрыемстве 8 чалавек з 10 атрымліваюць зарплату ў 500 рублёў, а двое па 3 000, то ў сярэднім па калектыве атрымаецца па 1 000 рублёў на чалавека, што ў два разы больш чым рэальныя даходы пераважнай большасці супрацоўнікаў.
Ніжэй можна пабачыць поўную графіку ад Нацыянальнага Статыстычнага камітэта.
Фота ілюстрацыйнае