Першыя эксперыментальныя партыі хакейных шайб былі выпушчаныя на бабруйскай “Белшыне” яшчэ ў 2021 годзе. Цяпер жа на прадпрыемстве перайшлі да серыйнай вытворчасці гэтага спартыўнага снарада. Адзначаецца, што спецыялісты цэнтральнай завадской лабараторыі распрацавалі гумавую сумесь, з якой можна вырабляць шайбу, якая не маркіруе – гэта значыць не пакідае слядоў на бартах лядовых пляцовак і амуніцыі варатароў.
Continue reading “Бабруйская “Белшына” пачала серыйны выпуск хакейных шайб”